826-ты дзень вайны. Колькасць загінулых пасля расійскага ўдара па гіпермаркеце дасягнула 19 чалавек

Польшча дазволіла Украіне біць яе зброяй па аб'ектах на тэрыторыі РФ. Швецыя перадасць Украіне самы вялікі пакет ваеннай дапамогі. А краіны NATO заклікалі Зяленскага не патрабаваць «немагчымага». 

Пажар у будаўнічым гіпермаркеце ў Харкаве, які атакавала расійскае войска. 25 мая 2024 года. Sergey Kozlov / EPA / Scanpix / LETA

Пажар у будаўнічым гіпермаркеце ў Харкаве, які атакавала расійскае войска. 25 мая 2024 года. Sergey Kozlov / EPA / Scanpix / LETA

У Харкаве ў бальніцы памёр 40-гадовы мужчына, які атрымаў раненні пры ўдары па будаўнічым гіпермаркеце «Эпіцэнтр»

Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Пацярпелы знаходзіўся ў рэанімацыі, у яго было да 50 працэнтаў апёкаў цела.

Агулам у выніку ракетнага ўдару па гіпермаркеце, нанесенага расійскімі войскамі 25 мая, загінулі не менш як 19 чалавек.

У выніку ўдару па Селідава загінуў мужчына. Таксама шукаюць дзіця

Увечары 28 траўня каля 21:30 армія РФ ударыла па горадзе Селідава на Данеччыне.

Загінуў мужчына 1970 року народження.

Пра гэта паведамілі ў Telegram вайсковай адміністрацыі горада.

Расійскія войскі скінулі на Селідава, верагодна, дзве авіябомбы УМПБ Д-30С, паведамілі на старонцы адміністрацыі. Загінуў адзін чалавек. Жанчына 1953 року народження атрымала ранення, яна ў лякарні.

Таксама шукаюць дзіця 2010 року народження.

У выніку абстрэла разбураны 1 дом, яшчэ 10 дамоў пашкоджаныя.

Глядзіце таксама

У Сумскай вобласці два чалавекі загінулі пры ракетным нападзе

Расійскія войскі абстралялі ракетамі Краснапольскую абшчыну ў Сумскай вобласці, паведамілі ў абласной ваеннай адміністрацыі.

Паводле папярэдніх звестак, два чалавекі загінулі, яшчэ трое атрымалі раненні.

У выніку абстрэлу пашкоджаны дом культуры і адміністрацыйныя будынкі. Па словах кіраўніка Краснапольскай абшчыны Ірыны Юхты, удар прыйшоўся па цэнтры паселішча.

Польшча дазволіла Украіне біць яе зброяй па аб'ектах на тэрыторыі РФ

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка польскага Мінабароны Цэзарый Томчык у эфіры Radio Zet.

«На польскую зброю, якую мы пастаўляем Украіне, няма такіх абмежаванняў», — сказаў ён.

Глядзіце таксама

The Telegraph: краіны НАТА заклікалі Зяленскага не ціснуць і не патрабаваць «немагчымага» — запрашэння ў альянс сёлета

Заходнія краіны папрасілі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага не аказваць ціску на асобных саюзнікаў, каб яны выступілі ў падтрымку дакладнага графіка далучэння Украіны да НАТА, піша брытанская газета The Telegraph.

У ходзе падрыхтоўкі да саміту НАТА ў Вашынгтоне, намечанага на 9-11 ліпеня, Германія і ЗША «настойліва перасцераглі» Украіну ад таго, каб яна патрабавала вызначыць дакладныя тэрміны яе ўступлення ў альянс. Партнёры Украіны папярэдзілі Зяленскага, каб ён не патрабаваў ад альянсу «немагчымага», піша выданне.

Па дадзеных The Telegraph, перад самітам НАТА ў Вільні ў ліпені 2023 года краіны, якія падтрымліваюць уступленне Украіны ў альянс, аказалі моцны ціск па гэтым пытанні на астатніх членаў, што прывяло да расколу ў ваенным блоку.

На саміце НАТА, які мае адбыцца ў Вашынгтоне, лідэры краін альянсу прапануюць Украіне тое, што зараз называюць «мостам» або «шляхам» да ўступлення, каб прадэманстраваць падтрымку гэтага працэсу, піша выданне.

Швецыя перадасць Украіне самы вялікі пакет ваеннай дапамогі на $ 1, 3 млрд

Як паведамляецца на сайце ўрада, у яго ўвойдуць самалёты далёкай радыёлакацыйнай разведкі ASC 890, гусенічныя бронетранспарцёры Pansarbandvagn, артылерыйскія боепрыпасы 155 мм і ракеты AIM-120 AMRAAM.

Самалёты, пра якія ідзе гаворка, маюць радыус выяўлення мэт да 500 км. Яны будуць пастаўляцца з навучальным і тэхнічным абсталяваннем.

Ва ўрадзе краіны паведамілі, што гэта дасць «цалкам новы патэнцыял радыёлакацыйнай разведкі і баявога кіравання супраць мэтаў у паветры і на моры».