9 жніўня Палац Культуры ў Варшаве стане бел-чырвона-белым
У нядзелю 9 жніўня, увечары, сталіца Польшчы горад Варшава ў знак салідарнасці з беларускім народам падсвяціць будынак Палаца Культуры і Навукі, найвышэйшы будынак у Польшчы, у бел-чырвона-белыя колеры незалежнай Беларусі.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы Старшыня групы па справах Беларусі ў Польскім Сейме Роберт Тышкевіч. Ад імя Парламенцкай групы па справах Беларусі Роберт Тышкевіч падзякаваў за гэты цудоўны жэст мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага, дадаўшы: «Мінск – Варшава, агульная справа!».
