Як сірот у РФ схіляюць падпісваць кантракты з войскам

Расія знайшла людзей, якіх ёй не шкада. «Новая газета» паразмаўляла з сіротамі, якім прапаноўвалі кантракт і ўгаворвалі пайсці ваяваць.

siroty_u_armii_rf.jpg

У Расіі больш за 400 тысяч сірот, і яны сталі новым рэсурсам для адпраўкі на фронт ва Украіну. Пад рознымі падставамі, карыстаючыся іх няшчасцем, адсутнасцю блізкіх і няведаннем, як уладкаваць жыццё, ім прапануюць узяць у рукі зброю.

288 тысяч сірот у Расіі чакаюць сваёй чаргі на жыллё. Яно належыць ім згодна з законам — адразу пасля выпуску з дзіцячага дома. Але рэальнасць такая, што чакаць кватэру даводзіцца гадамі: амаль ніхто не атрымлівае яе ў 18 гадоў, усё часцей — пасля 25, а хтосьці — толькі бліжэй да 30.

У траўні гэтага года Дзярждума РФ знайшла «рашэнне» праблемы: прапанавала «ў прыярытэтным парадку» забяспечваць жыллём тых сірот, хто пагодзіцца ўдзельнічаць у баявых дзеяннях ва Украіне. 

Разгляд законапраекта, прапанаванага камітэтам па пытаннях сям'і, жанчын і дзяцей, прайшоў хутка — ужо праз 11 дзён пасля прыняцця дэпутатамі яго ўхваліў Пуцін.

Глядзіце таксама

Расійскія СМІ часта пішуць пра памілаваных зняволеных так: «Адкупіў крывёю сваё злачынства». А вось цяпер праз кроў прапануюць прайсці яшчэ і сіротам. 

Гэта нядзіўна: учарашнія дзеці, якія рэдка памятаюць сваіх бацькоў і якія не маюць у сваім асяроддзі, як правіла, аўтарытэтных дарослых або настаўнікаў, магчыма, яшчэ больш безабаронныя, чым зэкі. Прадстаўнікі ўлады, дзяржавы кажуць ім: «Схадзі на паўгода. Будзе заробак 200 тысяч, будзе жыллё».

Якія ў сірот ёсць веды, які вопыт, якое месца ў жыцці ім прыгатавана, каб яны маглі адмовіцца? Сустрэча з гвалтам для іх нястрашная: жыццё ў дзіцячым доме поўнае гвалту — сіроты да гвалту звыклыя.


Глядзіце таксама

Краіна знайшла людзей, якіх ёй не шкада. І вельмі рэдка побач з імі аказваецца той, хто здольны растлумачыць, што ў рэчаіснасці ім прапануюць. Той, хто можа хаця б падказаць узважыць рашэнне.

Карэспандэнты «Новай газеты» знайшлі ў Краснаярскім краі пяцярых сірот, якіх так ці інакш пераконвалі падпісаць кантракт з войскам. Двое з іх былі на фронце, адзін усё яшчэ застаецца там. Ва ўсіх выпадках улады спрабавалі скарыстацца і паспяхова карысталіся іх слабасцямі і залежным становішчам.

Крыніца: НО.Медиа из России [ youtube ]