«Лукашэнка ясна кажа нам аб тым, што ён ужо не верыць у перамогу Расіі»
Расія ў дачыненні да Захаду пачала «вайну нерваў» або «вайну рэсурсаў», што ўжо было адзначана аналітыкамі. Разлік быў на тое, што Захад, залежны ад расійскіх энерганосьбітаў, «замерзне» зімой, спыніць дапамогу Украіне і пойдзе на перамовы. Аднак тэлеграм-канал «Радзіма сланоў» лічыць гэтую пазіцыю вельмі слабай.
Спроба Пуціна прапанаваць Зяленскаму «замарозку» канфлікту праз Эрдагана правалілася на мінулым тыдні: Зяленскі цвёрда заявіў, што перамовы з Расіяй магчымыя толькі ў тым выпадку, калі расійскія войскі пакінуць усе ўкраінскія тэрыторыі, уключаючы Крым. Гэта азначае, што Украіна гатовая абмяркоўваць з Расіяй толькі ўмовы капітуляцыі.
Апошнім цвіком у крышку пуцінскай ідэі замарожвання канфлікту стала заява Турцыі аб тым, што перадача Крыма Кіеву павінна быць асновай пагаднення паміж краінамі. Такім чынам, адзіная краіна, гатовая выступаць пасярэднікам паміж Расіяй і Украінай, таксама настойвае на аднаўленні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах 1991 года.
Надзеі на поспех газавага шантажу таксама растаюць: Германія ўжо цвёрда заяўляе аб немагчымасці аднаўлення газавых адносін з Расіяй, бо апошняя больш не можа ўспрымацца як надзейны пастаўшчык энергарэсурсаў. Еўропа між тым істотна апярэджвае ўсталяваныя ёю ж самой патрабаванні па тэмпах запаўнення газавых сховішчаў: узровень запаўнення сховішчаў ужо складае больш за 77,4% і працягвае імкліва расці, нягледзячы на спякотнае і засушлівае лета, і, верагодна, дасягне 100% да канца кастрычніка.
Новы, рэкордны па аб'ёме, пакет ваеннай дапамогі ЗША Украіне, які носіць падкрэслена сярэднетэрміновы характар, кажа, што ваенная падтрымка Украіны з боку Амерыкі мае канчатковую мэту забяспечыць Кіеву перамогу над праціўнікам. Гэта з'яўляецца сігналам як для Расіі, так і для Еўропы.
Пуцін павінен зразумець, што пачалася вайна рэсурсаў, у якой Расія загадзя з'яўляецца слабым бокам. Запуск Крамлём чутак пра тое, што ён рыхтуецца да доўгай вайны, з'яўляецца размовай на карысць бедных — у Расіі няма рэсурсаў на доўгую вайну.
Еўропа ж, у першую чаргу Германія, павінна зразумець, што ЗША не спыняць ваенную падтрымку Украіны, нават калі Германіі вельмі захочацца атрымаць гэтай зімой газ з Расіі. Германія сама стварыла праблему сваёй залежнасці ад Газпрома і сама ж павінна прыкласці намаганні, каб гэтую праблему вырашыць. Пры гэтым Германіі не з рукі пярэчыць ЗША: Амерыка зрабіла ў гэтым годзе максімальна шмат для таго, каб забяспечыць Еўропу энергарэсурсамі, стаўшы адным з яе найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафты (у тым ліку за кошт стратэгічных запасаў) і звадкаванай газы.
Інфармацыя пра тое, што расійская армія адчувае дэфіцыт жывой сілы і ёй патрэбна мабілізацыя, без якой армія хутка пачне страчваць ваенны патэнцыял, шырока гуляе па тэлеграм-каналах, уключаючы калякрамлёўскія. Паказальнае віншаванне Украіны з Днём незалежнасці з боку Лукашэнкі ясна кажа нам пра тое, што ён ужо не верыць у перамогу Расіі.
Пасля правалу спробы перамоў аб «замарозцы» ваенных дзеянняў у Пуціна застаўся невялікі выбар: мабілізацыя дзеля апошняй спробы перамагчы або капітуляцыя. Улічваючы, што Пуцін ніколі не адступае, няма сумневаў у тым, які выбар ён зробіць.
Аднак пакуль грамадства да мабілізацыі не рыхтуюць. Прычынай спакою, верагодна, з'яўляецца адзіны дзень галасавання, які мае адбыцца.
Нягледзячы на поўны кантроль над працэсам выбараў Пуцін іх па-ранейшаму баіцца, бо менавіта выбары, нават фіктыўныя, вельмі часта з'яўляюцца кропкай біфуркацыі ў аўтарытарных рэжымах, а значыць, народ перад выбарамі трывожыць нельга. Аднак пасля іх, верагодна, нас чакае змена рыторыкі і падрыхтоўка да рашэння аб мабілізацыі.