Расія працягвае ўвозіць заходнюю электроніку. Наколькі на самай справе эфектыўныя санкцыі?

Нягледзячы на санкцыі, Расія працягвае ўвозіць чыпы і іншыя кампаненты перадавой заходняй электронікі на мільярды долараў — праз падстаўныя фірмы і краіны, якія не далучыліся да санкцый. Адметна, што пасля нападу на Украіну заяўлены кошт паўправаднікоў, імпартаваных Расіяй, нягледзячы на санкцыі,насамрэч, рэзка вырас. 

_zabarona_fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas_logo.jpg

Да такой высновы прыйшлі па выніках сумеснага расследавання агенцтва Reuters і брытанскі Каралеўскі інстытут абаронных даследаванняў (RUSI), піша ВВС.

Як паведамляе ў сваім расповедзе пра гэтае расследаванне агенцтва Reuters, за сем месяцаў вайны і дзеянні санкцый, з сакавіка да кастрычніка ўключна, Расія імпартавала электронікі як мінімум на 2,6 млрд долараў, і як мінімум 777 млн долараў з гэтай сумы прыйшліся на прадукцыю заходніх кампаній, чые чыпы былі знойдзеныя ў расейскіх ракетах і тэхніцы: амерыканскіх Intel Corp, Advanced Micro Devices Inc (AMD), Texas Instruments Inc і Analog Devices Inc., а таксама нямецкай Infineon AG.

Гэта — афіцыйныя звесткі расійскай мытні, і не ўся гэтая электроніка падпадае пад санкцыі, але Reuters і RUSI паказваюць і ценявы бок гэтага імпарту.

Агенцтва распавядае пра некалькі фірмаў, чые абароты рэзка падскочылі менавіта з моманту ўвядзення санкцый, альбо яны наогул былі створаныя гэтай вясной. Гэтыя фірмы працуюць у Турцыі, Ганконгу і ў іншых перавалачных пунктах, у краінах, якія не ўводзілі санкцыі супраць Расіі.

"Расследаванне выявіла цэлыя россыпы імпарцёраў і экспарцёраў, якія хаваюцца ў ценю [...] і паказала, што грузы паўправаднікоў і іншых высокатэхналагічных тавараў працягваюць ісці ў Расію з Ганконга, Турцыі і іншых гандлёвых хабаў", — піша агенцтва.

У адным з прыведзеных агенцтвам прыкладаў ніткі ад Ганконгскай фірмы цягнуцца да расійцаў. У іншым — у Расіі створана відавочна фіктыўная фірма, якая замяняе ў якасці імпарцёра кампанію, якая патрапіла пад санкцыі і г. д.

Усе звязаныя з гэтымі фірмамі суразмоўцы агенцтва — тыя, хто наогул пагадзіўся размаўляць, — запэўніваюць, што не займаюцца абыходам санкцый, але пра дэталі сваёй працы і змест грузаў казаць, як правіла, адмаўляюцца.

У жніўні, напрыклад, агенцтва Reuters паведаміла, што чыпы серыйнай вытворчасці заходніх кампаній, на якія ў многіх выпадках не распаўсюджваюцца абмежаванні на экспарт, былі выяўлены ўнутры ракет і сістэм узбраення, якія расійскія ваенныя размясцілі ва Украіне.

Reuters перадаў Intel, AMD, Texas Instruments, Analog Devices і Infineon даныя з расійскіх мытных дакументаў, якія дэталёва апісваюць пастаўкі іх прадуктаў, якія прыбылі ў Расію за апошнія месяцы. Пры гэтым Reuters выключыў даныя за перыяд з 25 лютага па 31 сакавіка, каб улічыць пастаўкі, якія маглі быць у дарозе — да ўварвання або да абвешчаных вытворцамі прыпыненняў паставак.

Прадстаўнік Intel сказаў, што кампанія ставіцца да высноваў «вельмі сур'ёзна, і мы вывучаем гэтае пытанне». Прэс-сакратар заявіў, што Intel прытрымліваецца ўсіх санкцый і экспартнага кантролю супраць Расіі і «прытрымліваецца выразнай палітыкі, згодна з якой яе дыстрыб'ютары і кліенты павінны выконваць усе экспартныя патрабаванні і міжнародныя законы».

Гэтак жа і прэс-сакратар AMD заявіў, што фірма «строга выконвае» ўсе правілы экспарту і прыпыніла продажы і падтрымку сваёй прадукцыі ў Расіі. «Гэта ўключае ў сябе патрабаванне да ўсіх кліентаў AMD і ўпаўнаважаных дыстрыб'ютараў» спыніць продаж прадукцыі AMD у Расіі.

Кампанія Infineon таксама заявіла, што пасля ўварвання яна «праінструктавала ўсіх партнёраў па дыстрыбуцыі па ўсім свеце прадухіляць пастаўкі і ўкараняць строгія меры, якія прадухіляць любое перанакіраванне падсанкцыйных прадуктаў або паслуг Infineon».

Кампанія Texas Instruments заявіла, што нічога не пастаўляла ў Расію з канца лютага. Кампанія Analog Devices не адказала журналістам на просьбы аб каментарах.

Прэс-сакратар Міністэрства гандлю ЗША сказаў: «З пачатку ўварвання доступ Расіі да паўправаднікоў з усіх крыніц быў скарочаны амаль на 70 працэнтаў дзякуючы зладжаным дзеянням беспрэцэдэнтнай кааліцыі з 38 краін, якая аб'ядналася, каб адказаць на агрэсію Пуціна. Нядзіўна, што Расія прыкладае ўсе намаганні, каб абысці кантроль».

Але агляд расійскіх мытных даных, што патрапілі да Reuters, паказаў, што пасля ўварвання заяўлены кошт паўправаднікоў, імпартаваных Расіяй, насамрэч рэзка вырас. Прэс-сакратар сказаў, што Міністэрства гандлю прааналізавала розныя даныя і таму не можа каментаваць высновы Reuters. А Міністэрствы прамысловасці і гандлю Расіі наогул не адказалі на запыты Reuters з просьбай пракаментаваць артыкул-расследаванне.