Расійскія суды разгледзелі больш за 19 тысяч спраў з-за пратэстаў

Менш чым за паўгода расійскія суды разгледзелі больш за 19 тысяч адміністрацыйных спраў, звязаных з пратэстамі, і прызначылі штрафы на 257 мільёнаў рублёў, піша «Нямецкая хваля». А былі ж яшчэ і крымінальныя справы!

084a0000_0a00_0242_3df6_08d9f7c65b70_cx0_cy29_cw97_w1597_n_r1_st_s.jpg

Са студзеня да чэрвеня суды ў Расіі разгледзелі ў першай інстанцыі больш за 19 тысяч адміністрацыйных спраў, звязаных з акцыямі пратэсту, і прызначылі штрафы на суму 257 мільёнаў рублёў.

Пра гэта паведаміў праваабарончы праект ОВД-Инфо, які звярнуў увагу на статыстыку, апублікаваную судовым Дэпартаментам Вярхоўнага суда РФ.

16 151 справу на расіян завялі па розных частках артыкула аб парушэнні правілаў правядзення публічнага мерапрыемства (артыкул 20.2 КаАП) і па артыкуле 20.2.2 КаАП аб адначасовым масавым знаходжанні ў грамадскім месцы. Яшчэ 2955 спраў прыпадаюць на новы артыкул 20.3.3 КаАП аб дыскрэдытацыі расійскіх вайскоўцаў — яна з'явілася ў сакавіку 2022 года неўзабаве пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну.

ОВД-Инфо адзначае, што паводле «мітынгавых» артыкулаў 20.2 і 20.2.2 КаАП абвінаваўчыя пастановы прынятыя ў 88% спраў. Гэтыя артыкулы ў якасці магчымага пакарання прадугледжваюць адміністрацыйны арышт, штраф ці абавязковыя працы. У 87% выпадкаў суды прызначалі штрафы, сярэдняя сума склала 13 867 рублёў. Агульная сума штрафаў па гэтых артыкулах — 171 мільён рублёў.

Масавае прымяненне артыкула за «дыскрэдытацыю арміі»

Артыкул 20.3.3 КаАП аб «дыскрэдытацыі» арміі прадугледжвае толькі штраф. Суды прызналі расіян вінаватымі і налічылі штрафы сумарна на 85 мільёнаў рублёў у 85% такіх спраў, сярэдні штраф склаў 34 237 рублёў. Толькі 3% спраў аб «дыскрэдытацыі» спынілі ў першай інстанцыі. Прыкладна кожная дзясятая справа была накіраваная назад у паліцыю для выпраўлення памылак у матэрыялах або перадавалася па падведамнасці або падсуднасці.

Пераслед за выказванні пра расійскае войска, якія ўлады лічаць дыскрэдытуючымі або ілжывымі, пачаўся ў сакавіку: тады ў адміністрацыйны і Крымінальны кодэкс дадалі некалькі новых артыкулаў. Іх сталі масава ўжываць у дачыненні да праціўнікаў вайны з Украінай.

Паводле артыкулаў і 20.2.2 КаАП у Расіі ў цэлым часцяком пераследуюць тых, хто выказвае нязгоду з дзеяннямі ўладаў, аднак дакладна ўстанавіць, што менавіта стала падставай для той ці іншай справы, са статыстычнай зводкі немагчыма. Але ўлічваючы, што ў першай палове 2022 года расіяне масава ўдзельнічалі толькі ў антываенных пратэстах, затрыманні на іх, найбольш верагодна, і папярэднічалі большасці такіх адміністрацыйных спраў.