Спікер Мінабароны Украіны: цалкам адпрэчваць магчымасць нападу Беларусі не можам

У Міністэрстве абароны Украіны не выключаюць магчымасці нападу Беларусі на Украіну. У ведамстве адзначаюць, што беларускія войскі знаходзяцца ў павышанай баявой гатоўнасці.

gettyimages_849022658_7_650x410.jpg


Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна распавёў спікер Мінабароны, палкоўнік Аляксандр Матузянік.

«Цалкам адкідаць такую магчымасць мы не можам. Нам вядома, што па стане на гэты час асобныя падраздзяленні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь прыкрываюць участак мяжы з Украінай і знаходзяцца ў падвышанай баявой гатоўнасці», — адзначыў Матузянік.

Ён дадаў, што Беларусь ужо стала ўдзельнікам вайны супраць Украіны, паколькі дазволіла Расіі выкарыстоўваць свае тэрыторыі і магутнасці для ажыццяўлення нападаў.

«Але Беларусь сваімі недружалюбнымі дзеяннямі ўжо запляміла сябе ў гэтай ганебнай і несправядлівай вайне, якую Расія развязала супраць нас. Аэрадромы, адкуль расійскія самалёты ўзлятаюць і бамбяць Украіну. Участкі для размяшчэння тактычных ракетных комплексаў, якімі Расія наносіць удары па нашай тэрыторыі. Таму павінны быць гатовыя да любых дзеянняў», — растлумачыў спікер.

Раней Мінабароны Украіны заявіла, што пакуль не бачыць перспектывы паўторнага нападу Расіі на поўначы, аднак і гэтага таксама не выключала.