Справаздача МАГАТЭ: Рэкамендавана вывесці ваенную тэхніку з зонаў, якія пагражаюць бяспецы атамнай станцыі
Спецыялісты МАГАТЭ заклікалі спыніць ваенныя дзеянні, якія могуць паўплываць на сістэмы электразабеспячэння ЗАЭС. Гэта гаворыцца ў адмысловай справаздачы.
Украінскія спецыялісты падтрымліваюць ядзерную бяспеку на Запарожскай атамнай станцыі, але гэта адбываецца «ў вельмі складаных умовах» праз прысутнасць вайскоўцаў і работнікаў «Расатама». Пра гэта гаворыцца ў справаздачы агенцтва МАГАТЭ.
У сваёй справаздачы прадстаўнікі МАГАТЭ рэкамендавала неадкладна спыніць абстрэлы станцыі на пляцоўцы і ваколіцах, каб прадухіліць далейшае пашкоджанне Запарожскай АЭС, піша УНІАН.
Хоць артабстрэлы «ўсё яшчэ не прывялі да ядзернай аварыйнай сітуацыі, але пастаянна пагражаюць ядзернай бяспецы» і выкіду радыяцыі.
«Падтрымка ў штатным рэжыме ўсіх сістэм бяспекі ЗАЭС з'яўляецца вынікам намаганняў аператыўнага персаналу. Аднак гэтыя намаганні ажыццяўляюцца ў вельмі складаных умовах, калі на месцы знаходзяцца вайскоўцы і тэхніка, а таксама прадстаўнікі “Расатама”», — гаворыцца ў справаздачы.
Таксама ў МАГАТЭ рэкамендавалі забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне сістэм бяспекі і абсталявання ЗАЭС: «Гэта патрабуе выдалення транспартных сродкаў з зонаў, якія могуць перашкодзіць працы сістэм бяспекі і абсталявання... Украінскі персанал на ЗАЭС ва ўмовах расійскай акупацыі адчувае пастаянны стрэс і напружанне, асабліва ў сувязі з абмежаванай колькасцю персаналу. Гэта можа прывесці да павелічэння колькасці чалавечых памылак».
Спецыялісты МАГАТЭ заклікалі спыніць ваенныя дзеянні, якія могуць паўплываць на сістэмы электразабеспячэння, аднавіць сродкі аварыйнага рэагавання, забеспячэнне надзейнай сувязі з работнікамі ЗАЭС. А работнікам зноў павінны стварыць належную працоўную атмасферу, уключаючы падтрымку сям'і.
«МАГАТЭ рэкамендуе, каб бакі ўзялі на сябе абавязацельствы і ўнеслі свой уклад у забеспячэнне эфектыўных ланцужкоў паставак для забеспячэння пастаяннай ядзернай бяспекі і захаванасці станцыі пры любых умовах, уключаючы транспартныя калідоры пры падтрымцы агенцтва», — гаворыцца ў справаздачы.
Нагадаем, рускія вайскоўцы захапілі Запарожскую АЭС і горад-спадарожнік Энергадар яшчэ 4 сакавіка. Ад таго часу РФ пастаянна адмаўляецца стварыць дэмілітарызаваную зону вакол ЗАЭС. З пачатку жніўня атамная станцыя і тэрыторыя каля яе перыядычна абстрэльваюцца.
У канцы жніўня МАГАТЭ сфарміравала місію для візіту на захопленую Запарожскую атамную электрастанцыю. У яе склад увайшлі 14 міжнародных экспертаў. Місія з пэўнымі цяжкасцямі ўсё ж здолела патрапіць на АЭС толькі ўдзень 1 верасня. Увага найперш звярталася фізічную абарону станцыі ды ядзерную бяспеку. Праз некалькі гадзін кіраўнік місіі МАГАТЭ Рафаэль Гросі пакінуў Запарожскую АЭС, а азам з ім з'ехала большасць з 14 чальцоў дэлегацыі. Гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросізаявіў у той дзень,: «Я думаю, што сёння за гэтыя некалькі гадзін мы змаглі звязаць шмат інфармацыі. Ключавыя рэчы, якія мне неабходна было ўбачыць, я ўбачыў і атрымаў тлумачэнне".