У РФ анамальны попыт на магілы: улады замаўляюць сотні пахаванняў у розных рэгіёнах
Расійскія ўлады скупляюць сотні магіл у розных рэгіёнах краіны. Прычым колькасць магіл, якія закупляюцца, анамальная.
![Фота ua.depositphotos.com Фота ua.depositphotos.com](/img/v1/images/1637584094_6084.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота ua.depositphotos.com
Расійскія ўлады ў
многіх рэгіёнах сталі закупляць сотні магіл для грамадзян, чые пахаванні не
могуць аплаціць сем'і. Закупак такога маштабу ў ранейшыя гады не было, што можа
сведчыць аб масавай гібелі расіян на вайне ва Украіне, піша УНІАН.
На партале дзяржзакупак РФ у траўні з'явілася мноства лотаў на арганізацыю пахаванняў у розных гарадах. Як правіла, магілы закупляюць для людзей без сваякоў або з сацыяльна неабароненых груп (чые сем'і не могуць арганізаваць пахаванне), пры гэтым колькасць магіл анамальная.
У прыватнасці, у Хабараўскім краі замоўлена капанне адразу 700 магіл. Аналагічны кантракт быў заключаны, да прыкладу, пяць гадоў таму, аднак усяго на 120 магіл і моцна даражэй цяперашняга. "Гэта значыць, цяперашнія пахаванні арганізуюць на хуткую руку", — адзначаюць журналісты.
У Краснаярску закупляюць каля 100 магіл — упершыню ў гісторыі заказчыка, які раней рабіў закупкі ў сферы ЖКГ.
У Мурманску колькасць новых пахаванняў не пазначаная: у дакументацыі гаворыцца, што яны плануюцца "чэргамі".
Між тым, як адзначае ўкраінскае выданне, сотні целаў загінулых праз уварванне ва Украіну расіян яшчэ чакаюць вяртання на радзіму і захоўваюцца ў рэфрыжэратарах на чыгуначных шляхах. Укрзализныця гатовая прадставіць бясплатныя квіткі для маці расійскіх вайскоўцаў, якія прыедуць забіраць целы сваіх дзяцей.