Украіна зноў прапануе Расіі спыніць паветраныя атакі для аднаўлення мірных перамоў

Афіцыйныя асобы Украіны і ЗША абмяркоўвалі прапанову аб спыненні авіяўдараў, якую плануецца прадставіць Расіі ў рамках новай ініцыятывы па аднаўленні мірных перамоў. У Пуціна гэтую ініцыятыву не каментуюць. Тым часам Вялікабрытанія перадае ва УСУ тэхналогію, якая зробіць украінскія дроны яшчэ больш нябачнымі для расійскіх радараў. Ідуць 1615-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Фота з alternathistory.ru

Фота з alternathistory.ru

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 264 баявых сутыкненні, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 27 ліпеня.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 32 атакі ў раёнах Новааляксандраўкі і Біліцкага, у кірунках Шахава, Тарэцкага, Новага Шахава, Новапаўлаўкі, Кучарава Яру, Вольнага, Мірнага, Васільеўкі, Шаўчэнкі і іншых.

На Ліманскім і Славянскім кірунках расіяне атакавалі па 20 разоў на кожным.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 18 штурмавых дзеянняў у раёнах Канстанцінаўўкі і Іллінаўкі.

На Гуляйпільскім кірунку расіяне атакавалі 15 разоў у кірунках Верхняй Тэрсы, Уздвіжаўкі, Крынічнага, Горкага, Стараукраінкі, Цвятковага і Чароўнага.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 11 атак у раёнах Старыцы і Лімана, а таксама ў бок Ізбіцкага, Валохаўкі і Ахрымаўкі.

* * *

У ноч на 27 ліпеня Расія нанесла ўдар па Украіне 147 ударнымі БПЛА. Супрацьпаветранай абаронай збіта/задушана 123 БПЛА тыпу Shahed, «Гербера», «Італмас» і дронаў іншых тыпаў.

У Чарнігаве днём 26 ліпеня расійскі дрон атакаваў супермаркет АТБ. У выніку атакі загінулі два чалавекі, у тым ліку 9-гадовая дзяўчынка, яшчэ 25 чалавек пацярпелі.

Вечарам 26 ліпеня расіяне атакавалі беспілотнікам гандлёвую ўстанову ў Мікалаеўскай вобласці, два чалавекі атрымалі раненні.

У ноч на 27 ліпеня ў Запарожжы расійская кіраваная авіябомба разбурыла прыватны дом, у выніку чаго загінуў мужчына, яшчэ два чалавекі атрымалі раненні з-за падзення расійскага дрона ў шматпавярховы будынак.

У акваторыі Чорнага мора каля Адэсы патанула замежнае гандлёвае судна, якое 19 ліпеня падверглася ракетнаму ўдару з боку Расіі. На момант патаплення экіпажа на борце не было.

Прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан заявіў аб новым збіцці румынскімі ВПС беспілотніка над тэрыторыяй краіны — гэта трэці падобны інцыдэнт за апошнія тры дні. Ён адзначыў, што, згодна з расследаваннем, праведзеным Генеральнай пракуратурай, збіты ў пятніцу раніцай дрон належыць да тыпу «Шахед», які выкарыстоўваецца Расійскай Федэрацыяй у вайне супраць Украіны.

* * *

756043954_1274589814604194_2771700021021374926_n.jfif

* * *

Украінская крыніца паведаміла Reuters, што афіцыйныя асобы Украіны і ЗША абмяркоўвалі прапанову аб спыненні авіяўдараў, якую плануецца прадставіць Расіі ў рамках новай ініцыятывы па аднаўленні мірных перамоў.

Крыніца паведаміла, што Украіна раней звярталася да лідара РФ Уладзіміра Пуціна з прапановамі аб спыненні агню, якія былі адхіленыя. Аднак некаторыя афіцыйныя асобы лічаць, што ціск на расійскую эканоміку ў выніку ўкраінскіх удараў беспілотнікамі і ракетамі можа змяніць пазіцыю Пуціна.

Прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што каментаваць гэтую інфармацыю заўчасна. «Мы не ведаем, наколькі дакладныя гэтыя паведамленні і адкуль яны ўзятыя. Гэта ўсяго толькі публікацыі СМІ і нічога больш. таму на дадзеным этапе каментаваць іх заўчасна», — сказаў ён.

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Sky News, адказваючы на пытанне аб ролі былога міністра абароны Міхаіла Фёдарава ў ваенных поспехах Украіны і яго стаўцы на тэхналогіі ў вытворчасці дронаў, сказаў, што, хоць ён паважае і Фёдарава, і Аляксандра Сырскага, былога галоўнакамандуючага УСУ, абодва яны прызнаюць, што аперацыі «глыбокага ўдару» па тэрыторыі Расіі — гэта «не справа аднаго чалавека», а сумесныя намаганні, у якіх задзейнічаны спецслужбы, разведвальныя падраздзяленні і салдаты на месцах.

«Калі вы хочаце засяродзіцца на самым важным падчас гэтай вайны, то павінны зразумець: перш за ўсё гэта ваяр, гэта салдат. Калі на фронце няма салдата, калі ён уцякае назад або калі вы лічыце, што можаце выкарыстоўваць толькі дроны, а салдаты вам не патрэбныя, то вы пацярпіце паражэнне. Бо вораг пранікае на нашу тэрыторыю, і калі на фронце няма салдат, вы страціце гэтую тэрыторыю, вы страціце сяло, а пасля сяла — і горад», — сказаў Зяленскі.

На пытанне аб магчымасці аднаўлення былога міністра абароны на пасадзе Зяленскі даў зразумець, што не мае ні часу, ні магчымасці дазволіць, каб працоўныя спрэчкі ўплывалі на ваенную стратэгію.

* * *

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бэрнэм намерце прыняць у панядзелак прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і абвесціць аб перадачы Вялікабрытаніяй правоў інтэлектуальнай уласнасці на сістэму радыёэлектроннай барацьбы Stone Cloak, піша The Independent.

Прылада Stone Cloak памерам з планшэт, прызначана для падаўлення расійскіх сістэм выяўлення дронаў, ужо пастаўлена Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі ў колькасці некалькіх тысяч экзэмпляраў Узброеным сілам Украіны.

Гэтая тэхналогія, якая даказала сваю эфектыўнасць на перадавой, таксама плануецца да інтэграцыі ў брытанскае ўзбраенне далёкага ўдару новага пакалення, такое як праект Brakestop: недарагая крылатая ракета з далёкасцю ўдару не менш за 600 км і баявой часткай вагой 200–300 кг.