«Уся назапашаная для наступу тэхніка — гэта апошняе, што засталося ў Расіі»

Маючае адбыцца вялікае расійскае наступленне павінна стаць кульмінацыяй гэтай вайны, лічыць тэлеграм-канал «Радзіма сланоў». Пасля яго правалу ў Расіі ўжо не будзе эканамічных рэсурсаў не толькі для працягу наступу, але і для ўтрымання заваяваных тэрыторый.

Пад Вугледарам войскі РФ страцілі дзясяткі танкаў. Фота: Скрыншот відэа

Пад Вугледарам войскі РФ страцілі дзясяткі танкаў. Фота: Скрыншот відэа


Расійскі наступ пад Вуглядарам, які, імаверна, павінен быў стаць рэпетыцыяй вялікага наступу, абярнуўся катастрофай. Пасля страты, па пацверджаных фота- і відэафіксацыяй сведчаннях, больш за 100 адзінак цяжкай тэхнікі атака захлынулася, і вызваліцелі, кадравыя марскія пяхотнікі Ціхаакіянскага флоту, вымушаныя былі вярнуцца на свае рубяжы.

Чарговы правал расійскай арміі зноў дэманструе, што там так нічаму і навучыліся. Праз амаль год вайны яны зноў спрабуюць наступаць стройнымі калонамі цяжкай тэхнікі па адкрытай стэпавай мясцовасці. Герасімаву не даюць спакою баі Вялікай Айчыннай, адкуль ён чэрпае ідэі для новых наступаў. Аднак ён відавочна памыліўся пры выбары прафесіі: яму трэба было ісці або ў сцэнарысты гістарычнага ваеннага кіно, або ў мастакі, калі яму так добра даецца маляванне стрэлак на картах.

СМІ палохаюць паведамленнямі, што Расія назапасіла вялікія аб'ёмы цяжкай тэхнікі для вялікага наступу: 1800 танкаў, каля 4000 іншай браняванай тэхнікі, 2700 артылерыйскіх гармат і гэтак далей. Робіцца здагадка, што Расія ўсім гэтым рушыць за адзін раз на Украіну.

Аднак, магчыма, што гэта не так, і стаўка робіцца на поспех прарываў абмежаванымі сіламі, падобных вуглядарскаму. Дый няма ў расійскай арміі цяпер кіраўніцкіх магчымасцяў арганізаваць адначасовы наступ вялікіх сіл. Няма ні дастатковай колькасці афіцэраў, ні магчымасцяў сувязі, ні сучаснага абсталявання і праграмнага забеспячэння, прызначанага для кіравання такім надыходам.

Уся назапашаная для наступу тэхніка — гэта апошняе, што засталося ў Расіі. Магчыма, Герасімаву і хочацца ўсё гэта пусціць у расход, але, верагодна, вельмі страшна. Страшна і архістратыгу. Калі ўсё гэта страціць за адзін месяц — то далей канец: Расія ў лепшым выпадку здольная вырабляць з нуля 1 тысячу адзінак цяжкай тэхнікі ў год, без уліку мадэрнізацыі знятага з захоўвання хламу і аднаўлення пашкоджанай у баях тэхнікі.

Гэтага надоўга не хопіць: усяго за тры дні расійская армія прымудрылася страціць 10% ад сваіх гадавых магчымасцяў вытворчасці, спрабуючы захапіць невялікі горад Данецкай вобласці, з насельніцтвам менш за 15 тысяч чалавек.

Астатнія запасы цяжкай тэхнікі становяцца адзіным фактарам, які аддзяляе Расію ад поўнага вайсковага краху. Падзеі пад Вугледарам наглядна прадэманстравалі расійскаму камандаванню, што чакае вялікі расійскі наступ. Вельмі верагодна, што Расія адмовіцца ад правядзення вялікага наступу і пяройдзе да стратэгічнай абароны, каб працягнуць сваю агонію як мага даўжэй.

Аднак, як мы ведаем, час працуе супраць Расіі: Захад ужо перайшоў ад перадачы Украіне толькі абарончых узбраенняў да планаў пастаўкі магутных наступальных, з непрыхаванай мэтай аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Ва ўмовах растучых рызык ваеннага канфлікту з Кітаем Захаду не перашкодзіць паглядзець, на што здольная іх цяжкая тэхніка ў супрацьстаянні з арміяй, падобнай па арганізацыі і тыпу ўзбраення, з савецка-расійскай. У выніку магчымасці ўкраінскай арміі ў бліжэйшыя месяцы будуць толькі расці, чаго нельга сказаць пра расійскую.

Пуцін знаходзіцца ў стратэгічным тупіку, выпусціўшы ўсе магчымасці, якія ў яго былі для выхаду з сітуацыі, якая склалася ўжо нават пасля пачатку вайны. Калі яшчэ ў пачатку сакавіка мінулага года ў яго былі шанцы зафіксаваць сітуацыю на занятых рубяжах, а пазней, зафіксаваць хоць бы асаблівае становішча Крыма пры ўмове дэакупацыі астатніх рэгіёнаў, то цяпер у яго засталося толькі два выбары: капітуляваць або добраахвотна, або пасля прымусу сілай.