Свята працы і… безвыходнасці

Яшчэ дагэтуль 1 мая асацыіруецца ў постсавецкім грамадстве з святам працы, з падачы афіцыёза адзначаецца (няхай і фармальна) як “Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. Незамусоленым вокам бачна, што гэты дзень улады пераўтварылі ў сапраўдны фарс: калі замест адстойвання сваіх правоў, як гэта 1 мая робіцца ў многіх краінах свету, у тым ліку і развітых, беларускі “рабочы люд з падачы дзяржавы зусім у гэты дзень забываецца на свае правы (у вялікім сэнсе гэтага слова), аддаючы перавагу гулькам, “чарцы ды шкварцы.

Яшчэ дагэтуль 1 мая асацыіруецца ў постсавецкім грамадстве з святам працы, з падачы афіцыёза адзначаецца (няхай і фармальна) як “Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. Незамусоленым вокам бачна, што гэты дзень улады пераўтварылі ў сапраўдны фарс: калі замест адстойвання сваіх правоў, як гэта 1 мая робіцца ў многіх краінах свету, у тым ліку і развітых, беларускі “рабочы люд з падачы дзяржавы зусім у гэты дзень забываецца на свае правы (у вялікім сэнсе гэтага слова), аддаючы перавагу гулькам, “чарцы ды шкварцы.

Праўладная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі “акупіравала ў аўторак усе больш-менш значныя пляцоўкі ў буйных гарадах, а ў сталіцы “захапіла яшчэ і паркі. Тое, што 1 мая адбывалася ў Мінску, нагадвала нейкі камуністычны шабаш даперабудовачнага перыяду. Натоўпы “шчаслівых грамадзян шыбавалі па парках і пляцоўках з транспарантамі, якія апявалі “шчасце народнае, а дзяржаўныя мас-медыі ў духу познябрэжнеўскіх часоў галасілі пра “святочны настрой, нейкае “яднанне працоўных мас ды неслі іншую бязглуздзіцу.

Нельга было не заўважыць, што амаль палова мінчукоў скарыстала 1 мая для таго, каб шыбануць з прапаранай сталіцы (лета звалілася на краіну гэтак жа нечакана, як і леташні фінансава-эканамічны крызіс) на лецішчы, каб правесці там выходны з большай карысцю на ўласных участках. Тыя ж, хто застаўся ў горадзе, патусаваўшыся пад прафсаюзнымі штандарамі, аддаліся чарам шашлыкоў ды гарэлкі з півам, недахопу ў якіх не адчувалася.

Вось толькі свята гэтае было не для ўсіх. Давялося і 1 мая ўбачыць, як некаторыя пажылыя людзі (не бамжы і не алкашы!), саромеючыся, каб не ўбачыў хто са знаёмых і сваякоў, “інспектавалі сметніцы на прадмет чагосьці, што можна яшчэ скарыстаць у жыцці. А людзі больш нізкага сацыяльнага статусу ўжо не саромеюцца на вачах у мінакоў выцягваць са сметніц рэшткі ежы і тут жа спажываць іх. Таму што кошты ў крамах сталі такімі, што ні пенсій, ні дапамог і часам нават заробкаў людзям не хапае на тое, каб пракарміцца. Што ўжо казаць пра тых, хто не мае ні працы, ні пенсіі, ні нейкіх дапамогаў. Есці ж усё роўна нешта трэба. Няхай і са сметніцы. І гэтым людзям сапраўды не важна, 1 мая гэта ці іншы які дзень – слова “свята для іх сталася эфемерным і нават здзеклівым. Знайшоў кавалак хлеба ці недаабгладаную костку, сабраў пустых пляшак ураджай – вось яно,  свята для небаракаў…

А 1 мая ўлада ўсё ж “прыватызавала. Бо гуляць напоўніцу і ладзіць нейкія “маёўкі было дазволена толькі лаяльным структурам, той жа ФПБ. А вось нелаяльныя “левыя права на адзначэнне Першамаю не атрымалі. Хоць прадстаўнікі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет, Беларускай партыі працы і Партыі жанчын “Надзея падавалі заяўку на правядзенне 1 мая мітынгу ў Парку Дружбы народаў пад сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі лозунгамі. Але нават на “пляцоўцы для выгулу сабак для апанентаў улады месца не знайшлося, як не знайшлося ў сталічных чыноўнікаў часу нават сустрэцца з заяўнікамі акцыі. Мінгарвыканкам вырашыў па-бальшавіцку проста: “Не пушчаць!. І кропка.

Вось так і прайшоў “дзень салідарнасці працоўных – хто гуляў-баляваў на афіцыйных імпрэзах, хто глушыў “горкую, хай сабе яна і падаражэла. Хтосьці корпаўся ў сметніцах, а хтосьці – на ўласных фазэндах, успомніўшы пазітыўныя бакі натуральнай гаспадаркі. Вось такое яно атрымалася – “свята працы і безвыходнасці.