Фільм "Тарас Бульба": у пошуках Гогаля

“От с..а-б..-дзезерцір я…ны!!! – чулася ў нас за спінай у кінатэатры “Масква кожнага разу, як казак Андрый з’яўляўся на экране ў эфектнай форме польскага лятучага гусара. Усе астатнія моманты адтуль даносіўся храп, і нас усіх таксама хіліла ў сон.



821fa74b50ba3f7cba1e6c53e8fa6845.jpg

“От с..а-б..-дзезерцір я…ны!!! – чулася ў нас за спінай у кінатэатры “Масква кожнага разу, як казак Андрый з’яўляўся на экране ў эфектнай форме польскага лятучага гусара. Усе астатнія моманты адтуль даносіўся храп, і нас усіх таксама хіліла ў сон. Фільм “Тарас Бульба пакінуў  ўражанне скрынсэйвэру “акварыюм з рыбкамі, які на 2 гадзіны запусцілі на экран кінатэатру – толькі замест рыбак там былі запарожскія казакі, якія з рознай хуткасцю сноўдалі туды-сюды перад вачыма. У такім ключы ляхі – гэта не-звяры-нелюдзі-ворагі праваслаўнай веры, а проста іншы від рыбак, якіх таксама запусцілі крыху паплаваць. 
Гледачы новага расійскага “бульбастэру шмат спрачаюцца, Гогаль Бортка (Бартко?) ці не Гогаль. Можна, канечне, узяць на прагляд абедзьве прыжыццёвыя аўтарскія рэдакцыі аповесці і вадзіць пальцамі па тэксце, звяраючы з экранізацыяй, – але праблема зусім не ў тым, што сцэнарыст выкінуў ці дадаў у класічны твор нейкае слова ці нават сюжэтную лінію, пры пераводзе празаічнага твору ў драматургічны такое дазваляецца. Праблема ў тым, што Мікалай Гогаль напісаў твор у ключы позняга рамантызму, а з яго паспрабавалі зрабіць нацыянальны эпас у духу крыцічаскага рэалізму графа Льва Талстога ці нешта а ля народнік Генрык Сянкевіч, які з дапамогай гістарычнага матэрыялу спрабаваў вырашыць сучасныя яму праблемы сваёй краіны і свайго народу. Менавіта таму аматараў прозы Гогаля падчас прагляду пераследуе неадчэпнае адчуванне: нешта тут не так. Маўляў, ні да чаго не дачапіцца, але недзе мяне кідаюць. Не помню, ці пра “Тараса Бульбу нехта сказаў, што там галоўны герой – стэп, але акурат падарожжа герояў у Сеч, як пагадзіліся мы з таварышам пасля паходу ў кіно, павінна было б стаць дамінантай відэашэрагу, а зусім не вочы Багдана Ступкі ці осэлэдэць Міхаіла Баярскага. Дарэчы, грошы з квіток варта было плаціць хаця б для таго, каб паглядзець, як любімы мушкецёр дзяцінства, які апошнім часам, на жаль, стаў іконай расійскага кінатрэшу, памірае за Праваслаўную Веру. 

www.opc.com.ua__wp_content_them_505fad15170045d84de60c97d151001d.html

Самае галоўнае, у чым сказілі Гогаля, – пры перастаноўцы акцэнтаў абсалютна знікла знакамітая гогалеўская іронія, дзеля якой, уласна кажучы, мы 200 год яго перачытваем. Менавіта таму пафаснае, буйным планам паміранне казакаў за Зямлю Рускую выглядае не арганічна, як у арыгінале, а як продакт плэйсмэнт, няўдала інтэграваны ў кіношку. Ранні Гогаль па-добраму сцябаўся з украінцаў, позні Гогаль па-злому сцябаўся з расейцаў – вось і ўся розніца ў ідэалогіі. У экранізацыі Бортка ўсе надта сур’ёзныя, і таму фільм глядзіцца смешна, нават калі на экране адрубленыя галовы і крывішча. Відаць, гэта цераз сваю нацпрыналежнасць жыд Янкель (Сяргей Дрэйдэн)  нечакана атрымаўся ў расійцаў, як трэба, як у Гогаля, – таму і стаў, на мой густ,  самым яркім вобразам і самай яркай акторскай працай. Але ад шчымлівай любові да сваіх людзей, сваёй зямлі, сваёй мінуўшчыны, якое і робіць аповесць “Тарас Бульба шэдэўрам на ўсе часы, у “бульбастэры не засталося і следу. Зрэшты, нягледзячы на тое, што з вас зрабілі форменны нью-эйдж, мы ўсё адно любім вас, Мікалай Васілевіч! 

Вось вам яшчэ дзве рыбкі: рыбка-Астап і рыбка-Андрый.

diskus.jpg