“Кохайтеся, чорноброві…”: 5 беларуска-ўкраінскіх літаратурных шлюбаў
6 сакавіка ў Кіеве ў законны шлюб уступілі ўкраінская паэтка і тэлежурналістка Алена Стэпанэнка і беларускі паэт і трэш-празаік Сяргей “Пістончык Прылуцкі. Па нашых падліках, гэта пяты ўкраінска-беларускі сямейны саюз, які меў месца ў літаратуры за апошнія 100 гадоў. Пакуль беларускія сябрукі Пістончыка, заспетыя нечаканай навіной хто дзе стаяў, дасылаюць на поўдзень віншаванні са зменай сацстатусу, я падаю тут кароткую гісторыю беларуска-ўкраінскіх мілосных стасункаў.

Пара першая
Лэся Украінка+Сяргей Мяржынскі
фотасэсія для хрэстаматыі
Сямейным, праўда, гэты саюз так і не стаўся. Перашкодаў было шмат. Першая іх і пазнаёміла - у 1897 годзе бацькі прывезлі Ларысу Косач (сапраўднае імя Лэсі) лекавацца ад сухотаў костак у Крым, дзе папраўляў свае сухоты лёгкіх мянчук Мяржынскі. Другой прычынай была “прафесія: рэвалюцыянер. Мяржынскі быў сацдэкам, ангажаваным у звяржэнне црызму - гэта ён арганізаваў Першы з’езд РСДРП у зялёным доміку на Свіслачы. Рэвалюцыя - рамантычна, але не практычна: бацькі Лэсі грудзьмі ляглі, каб шлюб дачкі з нішчымным бузацёрам не адбыўся. Але галоўная перашкода: паводле плётак, - Сяржук банальна не кахаў Лэсю. Што, зрэшты, не ўтрымала маці укрліту ад таго, каб у 1901 кінуць усё і прыехаць з Кіева ў Мінск, каб даглядаць смяротна хворага мілага сябра цягам некалькіх месяцаў. У апошнія ночы жыцця Мержынскага Лэся Украінка напісала сваю найлепшую драму - “Одержима (“Апантаная); падручнікі кажуць, самыя моцныя лірычныя вершы прысвечаныя таксама яму. Гэтым, збольшага, ён і застаўся вядомым абодвум народам.
Мяржынскі быў пахаваны на Старажоўскіх могілках (цяпер на месцы яго магілы сквер ля Маладзёжнага тэатру). Яго іменем названая мінская вуліца, прылеглая да бульвара Талбухіна. Іменем Лэсі Украінскі названая мінская вуліца ў Вяснянцы, блізу другога кальца.
Пара другая
Вячаслаў Рагойша+Тацяна Кабржыцкая
разам па жыцці і на дошцы гонару
Заслужаны прафесар БДУ Вячаслаў Пятровіч Рагойша (паводле апокрыфаў - пляменнік “таго самага настаўніка Рагойшы) знайшоў сваё шчасце ў канцы 1960-х, на літаратуразнаўчай
канферэнцыі ў Адэсе, куды прыехала і навучэнка Львоўскага філфаку, дачка опернага дырыжора Таццяна Вячаславаўна Кабржыцкая. Ён і яна ўпадабалі адно аднога, але доўгі час стасункі падтрымлівалі адно
ліставаннем. Падчас наступнай сустрэчы на фальклёрнай экспедыцыі было вырашана: кахаюць, жэняцца. Нарачоная паехала за будучым мужам у Беларусь. На вяселлі, якое доўжылася тыдзень, гуляў
увесь Ракаў. Апроч іншых класікаў белліту маладых шлюбаваў Уладзімір Караткевіч, які акурат прадставіў літтусоўцы будучую жонку Валянціну.
Спадар Вячаслаў і пані Таццяна выкладаюць літаратуру ў БДУ і супольна даследуюць украінска-беларускія літаратурныя сувязі. У іх трое сыноў і шасцёра ўнукаў. Жывуць паміж Менскам і родавай сядзібай Рагойшаў у Ракаве. На ўязной браме сядзібы-літмузея - два гербы: Ракава і Львова.
Пара трэцяя
Уладзіслаў+Ольга Ахроменкі
прывітанне з шчасных дзевяностых
13 год таму пісьменнік і сцэнарыст Уладзіслаў Ахроменка, гасцюючы ў Чарнігаве, пабіўся ў аўтобусе з п’яным
мянтом. Калі на прыпынак пад’ехала апергрупа, сведкаў таго, што “мент пачаў першы, як вадой змыла. У пратаколе распісалася толькі маладая чарнігаўка Ольга Сідзько, будучая
праўніца.
Пасля гэткага крымінальна-авантурнага знаёмства беларускі майстар дэтэктыўных і прыгодніцкіх жанраў і яго абаронца жывуць на два гарады: Мінск, Чарнігаў. Ажаніліся. Сямігадовая дачка Ліза свабодна
размаўляе і піша як на матчынай, так і на бацькавай. Пачуваецца “беларускай украінскага паходжання.
Пара чацьвёртая
Лёлік + Маша
З будучай жонкай лідэр Беларускай партыі зялёных і замежны аглядальнік "Новага часу" Лёлік Ушкін пазнаёміўся за 20 хвілінаў да новага 2006 году ў Кіеве. Наводзячы даведкі, дзе б
падразабіць артыкуламі, ён атрымаў нумар тэлефона вядомай у вузкіх колах рэдактаркі Машы, якая магла б дапамагчы з падпрацоўкай. "А мы акурат ідзем новы год сустракаць!" - ветліва
запрасіла тая, калі лёлік датэлефанаваўся 31 снежня.
1 студзеня бывалы анарх прачнуўся побач з новай знаёмай, абсалютна нічога не помнячы. "Гэта быў найлепшы новы год у маім жыцці!" - радасна паведаміў Лёлік сябрукам на Бацькаўшчыне.
Праз год яны з Машай ажаніліся.
Праз два, праўда, развяліся. Лёлік перакананы, што ўкраінкі - згуба для беларускага мужыка. І што былая жонка можа нагаварыць пра яго такооое...
Пара Пятая
Сяргей +Алена Прылуцкія
Яны сустрэліся пад Запарожжам, на “Махно-фэсце-2008, які штогод ладзіцца ў горадзе Гуляй-поле, на радзіме Нестара Махно, бацькі анархізму. Пасля гэтага мелі ў
Кіеве “год суцэльных хпапечнікаў і дзявочнікаў. І вось - новая міжнацыянальная ячэйка… Горка, горка, таварышы!
фота Карыны Тумаевай
Менчукі змогуць павіншаваць маладых падчас іх вясёлага вясельнага падарожжа.
17 сакавіка а 19:00
кнігарня “ЛогвінаЎ ў Галерэі “Ў
пл. Незалежнасці, 37а, у двары за домам “Подвиг народа пры плошчы Перамогі.
Прагучаць вершы Алены Стэпанэнка-Прылуцкай, вершы Сяргея Прылуцкага і “дэгенератыўная проза Сірошкі Пістончыка і Ўласіка Смаркача.
Уваход вольны.