Кадр з фільма "Сцілягі"
Не буду ручацца за стан іншых факультэтаў, магу толькі сказаць пра свой Інстытут журналістыкі. Яму я аддаў 4 гады і летась паспяхова яго скончыў. Да сёння я абараняў сваю альма-матэр. Журфак мяне не навучыў, як правільна пісаць, затое і не казаў, за каго трэба галасаваць. Але галоўная перавага майго таго журфака – адсутнасць рэальнай ідэалогіі і сістэмы. Нават, наадварот, людзі і тая атмасфера вакол зрабілі мяне свабодным. Шэраг добрых выкладчыкаў, прадметаў і студэнтаў сапраўды давалі адчуванне свабоды.
За ўвесь час навучання я не сустрэў ні разу праблемы з цэнзурай і нейкімі сур’ёзныя абмежаваннямі. Я заўсёды праходзіў практыку ў незалежных выданнях, выязджаў на міжнародныя канферэнцыі і трэнінгі ў час заняткаў, на апошніх курсаў праз працу прапускаў шмат семінараў і лекцыі. Нават у дыпломнай рабоце мне без ніякіх нараканняў дазволілі аналізаваць сегмент недзяржаўных медыя і гісторыю прэсы нацыянальна-дэмакратычнага руху. Усё, канешне, не было ідэальна, але быў глыток свабоды, значна большы, чым у школе.
Цяпер я не ўпэўнены, што такое застанецца. Новы рэктар амаль адразу ўзяўся «наводзіць парадкі» ў Інстытуце журналістыкі. Верагодна, сапраўды праз «усёдазволенасць» і занадта «нефармальнае» навучанне. Ужо праз паўгады знялі з пасады дэкана Дубовіка і ў гэты ж месяц рэарганізавалі Інстытут журналістыкі ў факультэт, што фактычна азначае поўнае падпарадкаванне рэктару Каралю без ніякіх свабод і ўхіленняў.
Хоць ужо не навучаюся, але падтрымліваю сувязі са студэнтамі журфака. Па іх словах, сёлета амаль нікога не пусцілі на практыку ў буйныя незалежныя выданні. Калі і далей перашкоды працягнуцца, то ўвесну такое можа паўтарыцца ўжо з размеркаваннем.
Камянём спатыкнення стаў увод
платных адпрацовак за большасць практычных заняткаў. Слаба веру, што гэта робіцца дзеля грошай альбо нейкай матывацыі для студэнтаў. На маю думку, асноўная прычына – усталяванне моцнага кантролю над студэнцтвам і максімальнае пазбаўленне моладзі свабоды дзеяння ды выбару. Гэта не толькі памяншэнне «вольнадумцтва» ў студэнтаў, але і заганянне ў пэўныя рамкі ўзроўня сярэдняй школы. Што далей: увядзенне формы, абавязковага харчавання ў сталоўцы і суботнікаў? Бо да такога абсурду ўсё і ідзе.
Механізм запушчаны. Цяпер не будзе таго, што раньш было, застанецца толькі надпіс БДУ.
Наступнае. Не лезь у палітыку альма-матар - ты ўсё роўна нічога ў ёй не рубіш. Заўжды твой БДУ павінен заставацца для цябе ВНУ Намба Ўан.
І трэццяе, самае галоўнае: НЕЗАЛЕЖНЫХ СМІ не існуе і ніколі не існавала. А калі ты апынуўся тут у НЧ, то гэта азначае, што дрэнна вучыўся, дрэнны спец. Бо тут ўся твая "адсутнасць рэальнай ідэалогіі і сістэмы", якія быццам бы "зрабілі цябе свабодным" (ад каго ці чаго? ты легальны беларускі мультымільярдэр?) ёсць пісаніна маладога несмышленыша.
"Усё адно нічога не змяніць,пакуль не абрынецца ўся сістэма. "
Якая сістэма? Ты ўжо ў сістэмах разбіраешся? А якая сістэма лепей: тая што не абрынулася ці тая якая абрынецца? Ўкраіна да снежня 2013 ці Ўкраіна сёння? Расейская імперыя да 1917 ці РБ пасля 1991, 1994, 2018? Ты рубіш у сістэмах? Тады НЧ твой СМІ.