Буся — самы абаяльны і прывабны кот у свеце!

Бусю знайшлі валанцёры, калі яму было зусім дрэнна. Цягам некалькіх дзён у адным з мінскіх двароў было чутна як недзе крычыць кот. Валанцёры неаднойчы спрабавалі знайсці крыніцу крыку, але толькі праз 4 дні заўважылі як нешта чорна-белае мільганула ля сутарэнняў.

102612357_1180832492269493_5076234916727881728_n_logo.jpg


Калі малога адлавілі стала бачна, што ў яго вельмі моцна пашкоджана лапа. Менавіта таму коцік так крычаў. Кацяню зрабілі складаную аперацыю, цяпер у яго лапе стаіць спіца. Але гэта зусім не перашкаджае яму.

102697354_1180832538936155_5458750991941763072_n_logo.jpg


Хлопцу 7 месяцаў, спакладаны, апрацаваны ад блох і паразітаў, агледжаны ветэрынарам, есць сухі і мокры корм Royal canin. Латок — ніводнага промаху, хоць з заплюшчанымі вачыма!Буся вельмі ласкавы падлетак, кот-муркот і вельмі ўдзячны.Актыўны, любіць бегаць і гуляць, ходзіць хвосцікам за чалавекам, лашчыцца. Але ў той жа час можа быць і адзін. Добра ўжываецца з суродзічамі.

101960040_1180832382269504_2372176721811079168_n_logo.jpg


З-за няпростага мінулага малы ўсё яшчэ трохі палахлівы і праяўляе насцярожанасць да новых людзей. Але мы ўпэўненыя, што кропелька любові і клопату ўсё выправяць.

102359494_1180832432269499_511417350960971776_n_logo.jpg


Буся шукае добрых цярплівых гаспадароў, гатовых узяць адказнасць за яго жыццё, якія ставяцца да жывёлы як да паўнавартаснага члена сям'і.
+375 (25) 716-72-95 Ганна.