Ціну пакінулі паміраць на ланцугу. Але ў Сусвета наконт яе былі іншыя планы. Ціна знайшла дом!
Цяжка ўявіць выпрабаванні, якія выпалі на лёс гэтага сабакі. Калі валанцёры ўпершыню ўбачылі Ціну, нават самыя дасведчаныя з іх не маглі стрымаць слёзы. Маленькі сабачка быў падобны на шкілет з плямамі шэрсці на скуры. Самае кепскае, што ён сядзеў на тоўстым ланцугу і не меў магчымасці выратавацца.
Гаспадароў няма, у хаце даўно ніхто не жыве. Хто ў такой сітуацыі пакідае сабаку на ланцугу на верную смерць?! Ціна памірала — пакутліва і ў самоце. Некаторыя суседзі, калі не забываліся, кідалі ёй кавалак хлеба, а забываліся ўсё часцей...
Ціну адкармілі і выгадавалі. І цяпер ёй патрэбны ЧАЛАВЕК, ЯКІ НІКОЛІ не здрадзіць і не кіне паміраць ад голаду на бязлітасным ланцугу. Ціна выдатная і заслужыла шчасце.
Дзяўчынцы 1,5 года, рост 57 см. Па экстэр'еры аля аўчарка.Пяшчотная, ласкавая, рахманая і вельмі адкрытая да стасункаў і новых сяброў. Яна вельмі імкнецца дагадзіць чалавеку.Выдатна паводзіць сябе падчас прагулак, сябруе з іншымі сабакамі. А яшчэ Ціна вельмі любіць ездзіць у машыне і з радасцю падтрымае любое падарожжа!Ціна звычайна імкнецца знаходзіцца побач з чалавекам, прыціснуўшыся да яго нагі.
Ціна апрацавана ад паразітаў, стэрылізавана, рыхтуецца да прышчэпак.
Аддаецца па дамове (з ненавязлівым адсочваннем лёсу) у дом або кватэру дарослым і адказным людзям і толькі ў якасці члена сям'і! Можна ў сем'і з дзецьмі.Зразумела, што катэгарычна не на ланцуг.
+375 (29) 196-52-35 Ганна @anyakruglova+375 (29) 501-94-67 (вайбер, telegram)