Дактары раяць больш рухацца? Вазьміце Басю, яна дапаможа! (Знайшла сваё шчасце!)
Бася жыла ў прыватным сектары. Але калі прыйшлі бульдозеры руйнаваць драўляныя дамы дзеля будоўлі шматпавярховікаў, сабака апынуўся на вуліцы. Старыя гаспадары вырашылі не браць Басю ў новую кватэру.

Бася любіць людзей, ахвотна гуляецца з дзецьмі, можа і за катамі паганяцца на вуліцы. У ежы непераборліва, есць і сухі корм, і «натуралку» — кашу з мясам.

Прывучана да выгулу. Гуляць з ёю познім вечарам бяспечна — Бася мае вельмі добрыя ахоўныя здольнасці. Мірна паводзіць сябе з сабачкамі і на вуліцы, і дома.

Бася прызвычаілася жыць на вольным паветры, таму ёй лепш за ўсё падыдзе альбо вальер, альбо гаспадар — аматар пастаянных прагулак.

Рост у карку 55 см, вага 19 кг, узрост да 2-х гадоў, стэрылізавана.
Калі вам прыйшлася да спадобы Бася, тэлефануйце! +375 (29) 121-31-18 Любоў Іванаўна.