Пусціце Барыса ў сваё жыццё. Не пашкадуеце!
Барыса знайшла валанцёрка па дарозе дадому. Ён ляжаў у траве побач з тратуарам і ледзь дыхаў. Кот меў сур'ёзныя пашкоджанні. «Нехта яго моцна збіў», — сказаў ветэрынар. Адразу пачалі лячэнне!

Кажуць, у катоў дзевяць жыццяў, Барыс ачуняў. Пра мінулае нагадваюць пакалечаныя пярэднія лапы. Але гэта абсалютна не перашкаджае яму жыць, хіба што не дае магчымасці ўдзельнічаць у актыўных гульнях.

Барыска — кот з характарам: сябе крыўдзіць не дазволіць. А ў цэлым да чалавека ставіцца прыязна, нягледзячы на боль і пакуты, якія прыняў ад яго ў мінулым.
Барыс любіць, каб яго заўважалі і таму часцяком прымае стойку «сурыката». Вельмі пацешна выглядае пры гэтым.

Гэтаму кату патрэбны дом, утульнасць, бяспека, любоў і клопат. Калі вы гатовыя пусціць Барыса ў свой свет і падараваць яму шчаслівае кацінае жыццё — пішыце, тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца.
+375 (29) 647-57-63 Вікторыя.
