Тэрмінова шукаем дом для мілай і цікаўнай Варвары!
Шчанё, прывязанае вяроўкай да слупа на прыпынку транспарту, чакала. Малая не разумела, што гэта? Частка нейкай новай гульні? І куды знік гаспадар? Але яна цярпліва чакала, што хутка яе адвяжуць, можна будзе зноў скакаць па сваіх дзіцячых справах, а потым спаць ва ўтульным цёплым куточку.
Але час ішоў, мінакі беглі па сваіх справах і не звярталі ўвагі на маленькую істоту. Бліжэй да вечара хтосьці распавёў пра шчанюка валанцёрцы, і та адразу пабегла ратаваць гаротнае дзіцяці. Малая ўжо стамілася і толькі ляжала, пабліскваючы пацерками вачэй.
Зараз Варвары тэрмінова патрэбны дом! Дзяўчынцы каля 3,5 месяцаў. А Варварай назвалі, бо надта актыўна цікавіцца ўсім, што адбываецца навокал.
Вельмі гуллівая, вясёлая, добрая. З дзецьмі ладзіць. Да коткі цікаўнасці не мае, з іншымі сабакамі кантактуе нармальна.
Ходзіць на пялёнку. Выгул 3 разы на дзень, і яна вельмі чакае прагулак.Есць сухі корм, паважае тваражок. Ноччу спіць добра. Апрацавана ад глістоў, кляшчоў і блох. Была ў ветэрынара: здаровая.
Прыгледзьцеся да мілага шчаня і тэлефануйце: +375 (29) 671-25-47 Юлія (ёсць Viber).