З Мялісай вы забудзецеся на сум і адзіноту
Гэтую прыгажуню знайшлі прывязанай да дрэва ля дарогі. Хтосьці вось такім жорсткім чынам выкрасліў яе з свайго жыцця. Ёй не пакінулі ні ежы, ні міскі з вадой. А яна чакала, што за ёй вернуцца, не разумеючы, што вырачана на смерць.
Мялісе 1,5 года, 50 см у карку.
Нягледзячы на суровы досвед, гэта вельмі ласкавая дзяўчынка. Не агрэсіўная і з іншымі сабакамі.
Мяліса — будзе вернай сяброўкай і кампаньёнам добраму чалавеку. Радасна сустрэне ўвечары ў хаце, на прагулцы будзе весела скакаць, пацешна віляючы шыкоўным хвастом.З ёй вы забудзецеся на смутак, сум і адзіноту.
Толькі дайце ёй успомніць, як гэта — мець таго, хто цябе любіць...
+375 (29) 627-62-69 Ірына.