Атмасфера страху: Альфа-Банк скараціў час працы аддзяленняў, каб пазбегнуць выпадковых затрыманняў

Альфа-Банк скараціў час працы офісаў і аддзяленняў, а таксама перавёў частку супрацоўнікаў на аддаленую працу, каб пазбегнуць выпадковых затрыманняў праваахоўнымі органамі супрацоўнікаў банка і кліентаў.

Фота Myfin.by

Фота Myfin.by


«Мы вымушаныя змяніць рэжым працы аддзяленняў банка, каб засцерагчы нашых супрацоўнікаў і кліентаў. Час працы аддзяленняў скарочаны так, каб супрацоўнікі банка паспявалі вярнуцца дадому да пачатку магчымых масавых акцый без праблем з транспартам (коракі з-за перакрыцця вуліц). Гэта таксама дазволіла пазбегнуць выпадковых затрыманняў праваахоўнымі органамі супрацоўнікаў банка і кліентаў» — распавялі Myfin.by у прэс-службе банка.

Таксама на працягу гэтага тыдня Альфа-Банк аплачвае супрацоўнікам, якія працуюць з офіса таксі да хаты.

«Як толькі стала магчыма, банк максімальна перайшоў на аддаленую працу, а супрацоўнікам, якія падтрымліваюць бесперабойную працу банка, на гэтым тыдні аплачваецца таксі да дома» —растлумачылі ў прэс-службе.