Памочнік Лукашэнкі ацаніў шкоду ад пратэстаў у Беларусі ў паўмільярда долараў
Памочнік незмяняльнага кіраўніка Беларусі па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Бельскі заявіў, што шкода ад пратэстаў, якія пачаліся ў краіне пасля выбараў, склала не менш за 500 мільёнаў долараў, «пацярпела інвестыцыйная прывабнасць краіны».
«Адтэрмінаваная (шкода) вылічаецца мільярдамі. Парушаныя асновы створанай гадамі сістэмы замежнага крэдытавання, пацярпела інвестыцыйная прывабнасць краіны», — сказаў Бельскі.
Памочнік Лукашэнкі не ўдакладніў, як быў ацэнены ўрон ад пратэстаў. Пры гэтым ён згадаў забастоўкі работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў, якія ў апошнія дні ладзяць у розных гарадах Беларусі.
А 12 жніўня ў выканкаме Мінска заяўлялі, што шкода ад пратэстаў у горадзе ў першыя тры дні перавысіла 500 тысяч беларускіх рублёў (больш за 200 тысяч долараў).
Паводле meduza.io