Беларусь, якая чакае: Гарачае лета 2020 — Халоднае лета 2022
Улетку 2020-га беларусы ўбачылі, як шмат навокал тых, хто не паддаецца прапагандзе і хоча жыць годна ў вольнай краіне. «Новы Час» прайшоў тымі месцамі горада, над якімі тады лунаў дух свабоды, годнасці і нескаронасці.
Для параўнання перацягвайце слайдар управа ці ўлева.
На грамадскі ўздым дзяржава адказала беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі. Больш за паўтары тысячы грамадзян у турмах, пад сотню тысяч з’ехалі з краіны, а хтосьці сядзіць па кухнях. Сёння вуліцы Мінску пустыя. Яны спяць. Яны чакаюць?
У матэрыяле выкарыстаны фота падзей 2020 года аўтарства «Новага Часу», Еўрарадыё, Алеся Зоркага, Францішка Цярэшкі, Арцёма Лявы.