Беларусь, якая чакае
Бадай у кожнага з нас зараз ёсць родны чалавек, сябар, знаёмы, які з'ехаў. А можа, гэта і вы самі, наш шаноўны чытач?
Наш фотапраект — для тых, хто пакуль не мае магчымасці ўбачыць любімыя краявіды, прайсціся па звыклых маршрутах. Але не хоча забывацца на родныя мясціны.
Для тых, хто заўсёды сэрцам на сваёй Бацькаўшчыне. І хто абавязкова вернецца.