ЦВК супраць публікацыі вынікаў галасавання на кожным выбарчым участку
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прапанавала Цэнтрвыбаркаму публікаваць на яго сайце вынікі галасавання з кожнага выбарчага ўчастку. Пры гэтым спасылалася на практыку ўсіх суседніх краін, уключна з Расіяй і Украінай, адзначае «Еўрарадыё».
"Адкрыццё такіх звестак павысіць давер грамадскасці да вынікаў выбараў, а таксама пацвердзіць статус Беларусі як IT-краіны", — мяркуе партыйны лідар Ігар Барысаў. Які адказ ён атрымаў?
"У Цэнтральную камісію не прадстаўляюцца пратаколы ўчастковых камісій аб выніках падліку галасоў, у сувязі з чым інфармацыя па ўчастках на афіцыйным сайце не публікуецца", — з дакумента.