Фальсіфікатараў — пад суд!

Платформа "Голас" і супольнасць "Сумленныя людзі" выступілі з ініцыятывай распачаць справы на фальсіфікатараў выбараў.

photo_2020_09_08_12_43_22.jpg


"З вашай дапамогай мы даведаліся, што выбары сфальсіфікаваныя. ЦВК і Вярхоўны суд адмовіліся прыняць скаргі ад кандыдатаў. Непрыемна, але прадказальна. Прыйшоў час для наступнага кроку абароны нашых галасоў", — гаворыцца ў заяве, апублікаванай платформай "Голас".
Супольнасць "Сумленныя людзі" запускае новы праект — "Справа аб фальсіфікацыі". Мэта яго ў тым, каб падаць калектыўныя заявы ў РУУС пра фальсіфікацыі на асобных участках.

Ініцыятары праекта звяртаюцца да людзей, якія збяруць подпісы за С. Ціханоўскую — кандыдата, у якога скралі больш за ўсё галасоў. Трэба сабраць мінімум на 30% больш подпісаў, чым было пазначана ў пратаколе. Такое разыходжанне паміж данымі пратаколаў і колькасцю сабраных подпісаў будзе важкай падставай, каб РУУС пачалі праверку.

Каб паўдзельнічаць у праекце, трэба зайсці на сайт case.honest-people.by, выбраць участак і пачаць збіраць подпісы.