Полк Каліноўскага і «Кіберпартызаны» аб'ядналіся для супрацоўніцтва
Полк імя Кастуся Каліноўскага і ініцыятыва «Кіберпартызаны» аб'ядналіся для сумеснай працы. Пра гэта стала вядома падчас адмысловай прэс-канферэнцыі.

Як паведамляе прэс-служба беларускага добраахвотніцкага фарміравання, прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юльяна Шаметавец уваходзіць у штаб палка Каліноўскага.
Агульнымі сумеснымі мэтамі палка Каліноўскага і «Кіберпартызанаў» з'яўляюцца:
вызваленне Украіны;
звяржэнне акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі і аднаўленне незалежнасці Беларусі;
стабілізацыя ў Беларусі на пераходны перыяд;
вяртанне да дэмакратычных прынцыпаў кіравання і законнасці.
Паведамляецца, што полк Каліноўскага разам з «Кіберпартызанамі» падрыхтаваў план комплексных дзеянняў, якія прынясуць перамогу над дыктатурамі Пуціна і Лукашэнкі.