Сілавікі перакрываюць цэнтр Мінска

Цэнтр Мінска паступова перакрываюць сілавікі. Транспарт спыняецца не на ўсіх прыпынках.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY


«Міліцыя не пускае людзей на плошчу Незалежнасці ў Мінску. Перакрыты падыхоы і да Кастрычніцкай плошчы. Сілавікі дзяжураць ля метро, у падземку прапускаць і выпускаюць выбарачна», — піша адзін з чытачоў TUT.BY.
Закрыты таксама выхад і ўваход на станцыю метро «Плошча Леніна» з боку Незалежнасці, з боку вакзала абмежаванняў няма.


Рэстаран «Макдональдс» на праспекце Незалежнасці «закрыт по тэхнічным прычынам».
Шмат міліцыі дзяжурыць на Інтэрнацыянальнай, перакрылі вуліцу Зыбіцкую.



Чытач TUT.BY таксама паведаміў, што на электронном табло «Мінскатранса» ў станцыі метро "Грушаўка" аб'ява: з 19.00 у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў адменены прыпыначныя пункты — «плошча Незалежнасці» ў абоіх напрамках, «Валадарскага», «плошча Мяснікова» для ўсіх відаў транспарту.

Паводле news.tut.by