Пратэсты ў розных гарадах Беларусі. Больш за дзве сотні затрыманых

У розных гарадах Беларусі людзі збіраюцца на акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі двух кандыдатаў у прэзідэнты — Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Пачаліся масавыя затрыманні.

minsk14072020_buzhan9_sn328.jpg


Увечары 14 ліпеня цэнтр Мінска перакрыты ад вул. Бабруйскай да вул. Казлова. Людзі ідуць па ходнях. Аўтамабілісты сігналяць у знак падтрымкі.


Журналістаў Еўрарадыё затрымалі прама падчас стрыму.



Радыё Свабода вядзе стрым


Каля васьмі вечара пачаліся затрыманні.
Мінск Спіс затрыманых у Мінску: Міхаіл Ільін (журналіст) Арцём Маёраў (журналіст) Вадзім Бязмен Антон Твардоўскі Арцём Святлічны Арцём Карнейчык Дзмітрый Прохараў Мікалай Сотнікаў (непоўнагадовы) Тарас Абраменка Анатоль Чылік (блогер) Віталь Трыгубаў Максім Гінзбунг Алесь Пілецкі (журналіст) Андрэй Рабчык (журналіст) Уладзіслаў Таранда Станіслаў Таранда Валянцін Галімовіч Аляксандр Озераў Анатоль Сакалоўскі Сяргей Ралько Арцём Лява (журналіст) Сяргей Кадомскі Уладзіслаў Макавец Антон Кліменка Кацярына Андрэева (журналістка) Яўген Вярбіцкі Аляксандр Чачура Сяргей Галецкі Дзмітрый Пісарчык Сяргей Івашкоў Аляксей Парошын Аляксандр Пілюк Мікіта Красноў Глеб Ляўчынскі Уладзіслаў Мініч Аляксей Святцаў Уладзімір Казаноўскі (разбілі брыво) Аляксей Чорны Мікіта Свярыдаў Канстанцін Рускіх Тарас Грудзінка сябар Грудзінкі сябар Грудзінкі Антон Карсакоў Эндзі Смайт (аператар BBC) Сяргей Сіліч Ілля Антоненка Аляксей Качан Андрэй Дзямчук Дзмітрый Баглай Аляксей Бразгоўка (затрыманы ў Новай Баравой) Уладзіслаў Осіпаў Андрэй Дараховіч Сяргей Ралько Аляксей Шэлег Кірыл Свіценкоў Арцём Харошка Аляксандр Корсун Пётр Бусько Дзяніс Дашчынскі Аляксандр Салагуб Аляксандр Карняйчук Кірыл Фядосаў Аляксандр Карняйчук Максім Чаркас Юрый Літвінаў Затрыманні працягваюцца
Пружаны Юрый Папко (у ІЧУ да суда) Міхаіл Кісель (у ІЧУ да суда) І яшчэ 5 чалавек, якіх у хуткім часе адпусцілі Гомель Валер Сляпухін. Марына Драбышэўская (журналістка) Надзея Пужынская (журналістка) Юрый Глушакоў Яўген Сакалоў Уладзімір Касцюкевіч Кірыл Комкін Аляксей Жулаеў + яшчэ як мінімум 2 чалавекі
Брэст Аляксандр Ярмоліч Міхей Куран і як мінімум яшчэ 5 чалавек. Салігорск Затрыманы раварыст і як мінімум яшчэ адзін чалавек.
Бабруйск Як мінімум два затрыманні
Стоўбцы Затрыманы Андрэй Буката - каардынатар ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачэня.
Поўны спіс затрыманых (абнаўляецца) 

У Мінску каля Кастрычніцкай плошчы затрыманы журналіст НЧ Арцём Лява.
Затрыманне Арцёма бачна на 46 секундзе




27e494cc_460a_44bb_9312_eb34ee6582ab.jpeg


Паведамляецца пра тое, што зачынілі станцыю метро "Плошча Перамогі". "Кастрычніцкая" таксама не працуе.



У Брэсце каля 80 чалавек сабраліся на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі. Усе чакаюць з'яўлення міліцыі.

Фота: Стас Каршуноў, TUT.BY

Фота: Стас Каршуноў, TUT.BY


У Гомелі, пасля таго, як людзей разагналі з пляцоўкі ля цырка, яны зноў сталі збірацца ля фантана. Практычна адразу ж з'явілася інфармацыйная група, якая стала папярэджваць аб незаконнасці мерапрыемства, за ёю прыбыў і АМАП.

Мінск

photo_2020_07_14_21_05_58.jpg
photo_2020_07_14_21_05_55.jpg
photo_2020_07_14_21_05_54.jpg


У прамым эфіры затрымалі журналістку Белсат Кацярыну Андрэеву.


photo_2020_07_14_21_19_01.jpg


Паведамляецца пра жорсткую бойку людзей з АМАПам каля плошчы Перамогі.


На Нямізе пачаўся жорсткі хапун.

photo_2020_07_14_21_47_09.jpg





У Мінску на пр-т Незалежнасці прыбыў кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў і камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Балаба, паведамляе тг-канал Беларусь сейчас.
Іх суправаджаюць тры аўтазакі, два аўтобусы і некалькіх мікрааўтобусаў, набітых супрацоўнікамі міліцыі і АМАПам.
Відавочцы кажуць, што людзей затрымліваюць вельмі жорстка. Людзей падсякаюць пад калені, калі яны спрабуюць уцячы! Яны падаюць на асфальт. Могуць ударыць локцем у твар, заламаць рукі.
Сведкі затрыманняў, у асноўным дзяўчаты, атачылі камандзіра АМАПа Дзмітрыя Балабу і крычаць яму «ганьба!»
******
Кантакты праваабаронцаў "Вясны", куды можна звярнуцца ў выпадку, калі вас ці вашых блізкіх затрымалі на мірнай акцыі:
(029) 841 39 81, Грамадская прыёмная Мінска. Можна пісаць у Signal, WhatsApp, Telegram.Кантакты па рэгіёнах