У Жабінцы пахавалі Генадзя Шутава, у якога стралялі з табельнай зброі
У Жабінцы прайшло пахаванне 44-гадовага Генадзя Шутава, які памёр у ваенным шпіталі Міска 5 дзён таму. Мужчына атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Брэста падчас пратэстаў.
![img_2074_1.jpg img_2074_1.jpg](/img/v1/images/img_2074_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Развітацца з Генадзем прыехалі байкеры з усёй Беларусі. У загінулага засталіся пяцёра дзяцей. Следчы камітэт паведамляў, што падчас пратэстаў 11 жніўня яго «ненаўмысна паранілі ў галаву са зброі пры нападзе на асоб, якія выконвалі задачы па ахове грамадскага парадку». Але сваякі загінулага з такой версіяй не згодныя. Яны упэўненыя, што Генадзь не прымаў удзел у масавых беспарадках.
Фота Максіма Хлябца
racyja.com