ЦВК не бачыць парушэнняў у справе ануляваных подпісаў

Цэнтральная выбарчая камісія адказала на шматлікія звароты, якія накіравалі грамадзяне Беларусі пасля правяранняў подпісаў у падпісных лістах. На думку ЦВК, тэрытарыяльныя камісіі зрабілі правяранне згодна заканадаўства, таму падставаў для задавальнення скаргаў і заяваў няма, паведамляе Белсат.

podpisy_4.jpg

У шматлікіх зваротах у ЦВК заяўнікі патрабуюць паведаміць пра парадак адбору подпісаў для правяранняў і пацвердзіць законнасць дзеянняў камісіяў. Грамадзяне патрабавалі праверыць і пацвердзіць прызнанне або непрызнанне менавіта іх подпісу. Прадстаўнікі ЦВК паведамляюць, што парадак правяранняў подпісаў рэгулююцца выбарчым заканадаўствам.
«Выбарчае заканадаўства не прадугледжвае працэдуры пераправярання подпісу выбарніка па яго патрабаванню, прадстаўлення яму копіяў матэрыялаў па правяранні подпісаў і індывідуальнага або групавога абскарджання выбарнікамі вынікаў праверанняў у судовым парадку», – адзначаецца ў заяве ЦВК.
Мала таго, паведамляе ЦВК, знаёміцца ​​з матэрыяламі правяранняў мае права толькі асоба, якая вылучана кандыдатам. Таму, на думку прадстаўнікоў ЦВК, для задавальнення скаргаў прававых падставаў няма.