Чаму Украіне вырашылі перадаць касетныя боепрыпасы і ці гэта «справядліва»?

У выданні Financial Times днямі надрукавалі артыкул, чаму касетныя снарады могуць быць больш эфектыўнымі, чым звычайныя. А прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на саміце NATO назваў пастаўку Украіне касетных боепрыпасаў пытаннем «справядлівасці».

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo.jpg


Зяленскі: «Расія выкарыстоўвае іх увесь час на нашай тэрыторыі»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што касетныя боепрыпасы, пра пастаўку якіх Кіеву абвясціў Вашынгтон, будуць выкарыстоўвацца толькі па ваенных цэлях на акупаваных частках краіны. 

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Вільні, дзе праходзіць саміт NATO.

«Я хачу, каб мы на гэта паглядзелі як на справядлівасць. Расія ўвесь час выкарыстоўвае касетныя снарады на нашай тэрыторыі, забівае нашых людзей», — прыводзіць словы Зяленскага «РБК-Украіна».

Ён дадаў, што касетныя боепрыпасы, якія пастаўляюцца ЗША, будуць выкарыстоўвацца «выключна паводле вайсковых цэляў, асабліва на часова акупаваных тэрыторыях Украіны».

«Гэта абсалютна кантралявана і нідзе больш выкарыстоўвацца не будзе. Павінна быць справядлівасць. Глядзіце, у гэтым няма справядлівасці, што агрэсар акупаваў нас і дзевяць гадоў акупуе часткі нашых тэрыторый і забівае нашых людзей», — сказаў Зяленскі (цытата паводле «Інтэрфакс-Украіна»).

Падчас прэс-канферэнцыі Зяленскі таксама заявіў, што Украіна разумее, што не можа стаць сябрам NATO датуль, пакуль на яе тэрыторыі прадаўжаецца вайна з Расіяй. Ён адзначыў, што «некаторыя сапраўды баяцца казаць пра наша сяброўства цяпер, ніхто не хоча сусветнай вайны».

«Гэта зразумела і лагічна... Украіна разумее, што не можа быць чальцом NATO, пакуль ідзе вайна. Мы з многімі сёння сустракаліся, Украіна будзе сябрам NATO, калі сапраўды адпаведныя будуць умовы. Я разумею пад гэтым, што тады, калі будзе бяспечна на нашай зямлі», — заявіў украінскі лідар.

Гарантыі бяспекі для Украіны, якія ў рамках саміту NATO могуць узгадніць краіны «Вялікай сямёркі», Зяленскі назваў «канкрэтным поспехам».

Глядзіце таксама

«Гэта можа стаць першым юрыдычным дакументам, які сімвалізуе, што ў нас ёсць такі парасон гарантый бяспекі. А потым ужо Украіна будзе мець дакументы з кожнай з дзяржаў-гарантам бяспекі. І там будуць усе тыя рэчы, якія маем, ці якіх нам не хапае. Гэтыя рэчы будуць на двухбаковым узроўні. Гэты дакумент дае магчымасць далучыцца іншым партнёрам, акрамя краін «Вялікай сямёркі», — сказаў Зяленскі.

Нагадаем, у пачатку ліпеня ЗША абвясцілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на 800 мільёнаў долараў. У яго ўвойдуць у тым ліку касетныя боепрыпасы.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што Расія «ўстрымлівалася і ўстрымліваецца» ад прымянення касетных боепрыпасаў падчас вайны ва Украіне, бо разумее, «якую пагрозу нясуць такія боепрыпасы для мірнага насельніцтва». У выпадку пастаўкі такіх снарадаў Украіне расійскія войскі будуць прымяняць іх супраць УСУ, дадаў Шайгу.

Праваабаронцы неаднаразова паведамлялі, што і расійскі бок ужываў касетныя боепрыпасы, што прывяло да ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

Так, у прыватнасці, Расія нанесла ракетны ўдар па вакзале Краматорска менавіта касетнымі боепрыпасамі. Тады  загінуў 61 чалавек і больш за 110 было паранена

Financial Times: Пра эфектыўнасць касетных снарадаў

У Financial Times выйшаў артыкул (доступ платны) які больш разгорнута тлумачыць, якую карысць касетныя боепрыпасы могуць мець для ўкраінскага наступу:

У ЗША больш за 3 мільёны касетных снарадаў M864 і M483A1 для гаўбіц калібру 155 мм. Большасць з гэтых снарадаў знаходзяцца або ў ЗША або ў Еўропе (такая ж колькасць згадвалася ў лісце групы сенатараў ад абедзвюх партый, якія агітавалі ў канцы сакавіка за перадачу Кіеву гэтых боепрыпасаў).

Украінскай арміі не хапае снарадаў, паводле інфармацыі FT, яна абмяжоўвае іх расход 100 тысячамі ў месяц, што ў чатыры разы менш, чым расійская. У Вашынгтоне разлічваюць, што гэтага запасу хопіць датуль, пакуль заходнія краіны не наросцяць вытворчасць звычайных («унітарных») снарадаў, каб пакрываць патрэбы Украіны і свае ўласныя.

Малюнак з сайта www.ponomaroleg.com

Малюнак з сайта www.ponomaroleg.com

Кожны з амерыканскіх касетных снарадаў раскідвае да 88 суббаепрыпасаў, якія накрываюць плошчу памерам з футбольнае поле. Асабліва такая зброя карысна на адкрытай мясцовасці, як у Запарожскай і Данецкай абласцях.

Супраць войскаў, якія знаходзяцца ў глыбокіх падземных укрыццях, яны менш эфектыўныя, але ўсё роўна больш эфектыўна, чым звычайныя фугасныя снарады ў такіх умовах.

У гэтым аўтар спасылаецца на артыкул, які днямі быў апублікаваны на сайце брытанскага аналітычнага інстытута RUSI, у якім вядомыя ваенныя эксперты Джэк Уотлінг і Джасцін Бронк паказваюць, што падчас В'етнамскай вайны, паводле ацэнак Пентагона, на аднаго забітага вайскоўца праціўніка выдаткоўвалася 1,7 касетных снарадаў і цэлых 13,6 звычайных.


Глядзіце таксама

Гэтыя снарады распрацоўваліся падчас халоднай вайны для процідзеяння масіраванаму савецкаму наступу ў Еўропе. У кантэксце паставак касетных боепрыпасаў Украіне часта згадваюць, што канвенцыю, якая забараняе гэтую зброю, не падпісалі Украіна, Расія і ЗША, але на самой справе не падпісала яе значна больш краін — 74 па даных самой канвенцыі.

І сярод іх ёсць цікавая геаграфічная група: «тыя, хто заломвае рукі праз пастанову ЗША, павінны спытаць сябе, чаму такія краіны NATO, як Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Польшча і Румынія, не падпісалі Канвенцыю», — цытуе FT Джона Формана, да нядаўняга часу брытанскага вайсковага аташэ ў Маскве. «Гэта таму, што такія боепрыпасы працуюць супраць армій расійскага ўзору», — адказвае ён сам сабе.

Паводле ВВС, www.ponomaroleg.commeduza.io