Германія вышле «значную колькасць» расійскіх дыпламатаў
Кіраўніцтва ФРГ плануе выслаць з краіны значную колькасць дыпламатаў пасольства Расіі ў Германіі.
![em700.thumb.jpg em700.thumb.jpg](/img/v1/images/em700.thumb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамляе газета «Suddeutsche Zeitung» са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.
Паводле інфармацыі газеты, урад ФРГ падазрае значную частку супрацоўнікаў расійскага дыпламатычнага корпуса ў Германіі ў вядзенні нелегальнай выведвальнай дзейнасці.
Канчатковае рашэнне аб высылцы будзе прынятае канцылярыяй і ўзгодненае з МЗС і МУС краіны.
smartpress.by