«Гэта не Лукашэнка перадумаў, гэта Крэмль змяніў планы»
Экс-прадстаўнік Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе ў Мінску, былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны ў калонцы для ўкраінскага выдання НВ піша пра важнасць Беларусі для Украіны, пра прапанову Святланы Ціханоўскай. І раіць уважліва паставіцца да прапановы беларускай лідаркі.
Манеўры з выклікам Украінскага амбасадара 8 кастрычніка, з указам аб праверцы ваеннаабавязаных казалі пра тое, што ў бліжэйшыя дні Беларусь павінна ўступіць у вайну
У гісторыі ўжо былі выпадкі, калі выклікалі пасла і ўручалі ноту, а на самай справе збіраліся нападаць самі. Успомніце, як Масква ў лістападзе 1939 года выклікала пасла Фінляндыі ў сувязі з Майнільськім інцыдэнтам (правакацыяй). То-бок, гэта агульная практыка дыктатарскіх рэжымаў: калі яны збіраюцца рабіць нейкі крок, то ладзяць тэатр, дымавую заслону з нотай амбасадару. Думаю, што спадар Ігар Кізім (амбасадар Украіны ў Беларусі — НЧ.) гэта зразумеў. Я толькі ўяўляю, якая адбылася размова паміж ім і тым асобай, хто ўручаў яму ноту.
А спыніў Беларусь ад уступлення ў вайну ўчорашні правал з ракетна-бомбавымі атакамі РФ. Няўдаласць гэтых нападаў у чарговы раз паказала бездапаможнасць Расіі ў гэтай вайне. І ўсе гэтыя апавяданні пра высокадакладную зброю, мясніка Сяргея Суровікіна, аказаліся чарговым блефам. Таму ўчора, 10 кастрычніка, і не было прынятае рашэнне аб уступленні Беларусі ў вайну, і пачалося адпаўзанне назад. Не выпадкова з'явіўся ўказ аб чарговай праверцы боегатоўнасці. А курок ужо быў узведзены, і стрэльба павінна была стрэліць. Аднак здарылася тое, што адбылося. Ракеты трапілі не ў тыя месцы, а добрая іх палова была проста збітая. У выніку стала відавочным, што ўсё тое, чым так выхваляліся крамлёўскі фюрэр і яго бандзюганы не з'яўляецца аргументам.
А ўжо 11 кастрычніка, лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская прапанавала прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму «пабудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Як трактаваць яе прапанову і рэагаваць на яе?
Відавочна, што сітуацыя ў адносінах Украіны і беларускай улады і беларускага народа і беларускіх палітычных лідараў трэба быць арганізаваным і максімальна дакладным. Нельга паміж імі ставіць знак роўнасці і рабіць нейкія высновы.
Беларускі народ мае патрэбу ў дапамозе Украіны і Еўропы. І на апошніх выбарах абраў Святлану Ціханоўскую сваім лідарам, што патрабуе дыпламатычна ўзважанага стаўлення да яе. Тое, што ва ўладзе цяпер у Беларусі знаходзіцца дыктатар, які здзекуецца з народа і праводзіць пагібельную для народа замежную палітыку, не азначае, што ў гэтым вінаваты беларускі народ і беларуская дзяржава. Гэта значыць, што ёсць кола асоб, якія захапілі ўладу. Вельмі цяжка беларусы знаходзяць адказы на складаны парог праблем, з якім яны сутыкаюцца на працягу амаль 30 гадоў. Ціханоўская шукае адказы на ўсе гэтыя пытанні настолькі, наколькі дазваляе яе невялікі досвед палітычнай барацьбы і яшчэ меншы досвед дыпламатычнай дзейнасці, стасункаў з масцітымі еўрапейскімі палітычнымі школамі, палітыкамі. Але Ціханоўская мае патрэбу ў дапамозе тых, хто бачыць Беларусь у коле цывілізаваных народаў.
Трэба разумець, на якім гістарычным этапе мы ўсе жывем. Цяпер ідзе бітва ў Украіне за свабоду і будучыню ўкраінцаў, палякаў, літоўцаў, беларусаў і ўсёй Еўропы. І кожны ў гэтай сітуацыі павінен рабіць тое, што можа. Горш за ўсё ў гэтай сітуацыі дапускаць паміж сабой лішнія дыскусіі.
Такога ж падыходу патрабуе і беларуская апазіцыя. Цяпер сітуацыя такая, што трэба ісці адзін аднаму насустрач, трэба дапамагаць.
Можа быць, украінская ўлада не зверне належную ўвагу на гэтую прапанову Святланы Ціханоўскай. За час сваёй працы я вельмі часта заўважаў, як у калідорах украінскай улады легкадумна ставіліся да міжнародных стасункаў: то не падабаўся амбасадар, то нейкія службовыя асобы, то нейкія выказванні, то ігнараваліся нейкія сустрэчы. Але ў адносінах няма дробязяў. Тут працуе просты прынцып: дарогу здужае той, хто ідзе. Украіна вельмі добра паказала, што яна можа — здольнасць супрацьстаяць Маскоўскай Ардзе. Гэта сур'ёзная цана нашай ролі і функцыі ў Цэнтральнай Еўропе і ў сусветным цывілізаваным грамадстве.
І гэтым нельга грэбаваць. Таму што калі беларусы звяртаюцца да ўкраінцаў, то гэта азначае, што яны разумеюць, якую ролю адыгрывае цяпер Украіна. Таму яны просяць у нас дапамогі.
Пераклад з украінскай НЧ