Крыніцы: ЕС мае «вельмі надзейныя доказы», што Кітай разглядае магчымасць ваеннай падтрымкі Расіі

Лідары ЕС маюць «вельмі надзейныя доказы» таго, што Кітай разглядае магчымасць аказання ваеннай дапамогі Расіі. У той жа час у Еўрасаюзе перасцерагаюць КНР ад гэтага кроку і папярэджваюць аб наступствах.

1647626777_3069.jpg

Аб гэтым піша Politico са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ЕС, перадае unian.net.

У той жа час Еўрасаюз перасцерагае Кітай ад паставак зброі, пагражаючы патэнцыяльнымі гандлёвымі абмежаваннямі.

«Лідары ЕС маюць вельмі надзейныя доказы таго, што Кітай разглядае магчымасць аказання ваеннай дапамогі Расіі. Усе лідары дасведчаныя аб тым, што адбываецца», — сказаў высокапастаўлены чыноўнік ЕС на ўмовах ананімнасці.

Аб якой дапамозе прасіла Масква, ён не паведаміў.

«Мы занепакоеныя тым, што Кітай заігрывае з расійцамі», — дадаў ён.

Чыноўнік падкрэсліў, што ЕС «усталюе гандлёвыя бар'еры ў дачыненні да Кітая», калі Пекін выканае запыт Расіі. Ён дадаў, што санкцыі — «гэта адзіная мова, якую Пекін разумее».

Як даведалася выданне Financial Times, Кітай ўжо «сгналізаваў Маскве аб аказанні Расіі па просьбе Пуціна фінансавай і ваеннай дапамогі ў сувязі з вайной супраць Украіны і уведзенымі санкцыямі.

Невядома толькі, ці збіраецца Кітай падтрымліваць агрэсію Расіі ў будучыні і ці пачаў ужо дасылаць патрэбную Крамлю дапамогу.

Пра запыт РФ да Кітаю стала вядома 13 сакавіка. Аднак у Маскве і ў Пекіне гэта адмаўлялі.

Зруйнавальныя санкцыі супраць Расіі ўвялі пасля пачатку адкрытай вайны РФ супраць Украіны 24 лютага.

Абмежаванні тычыліся звароту валюты ў краіне, даўгавых абавязацельстваў, санкцыяў супраць расійскіх банкаў і г.д. Асобна шэраг тэхналагічных гігантаў заявілі аб выхадзе з расійскага рынку.

Аналітыкі прагназуюць эканоміцы РФ дэфолт у красавіку гэтага года.

Таксама заходнія выведдадзеныя паказваюць на тое, што ў Пуціна вычэрпваюцца рэсурсы для вядзення вайны ў жывой сіле і тэхніцы, бо папярэдне Масква разлічвала на бліцкрыг ва Украіне.