На якія краіны можа нацэліцца Крэмль пасля Украіны?
Амерыканскі генерал Марк Арнольд назваў краіны, на якія можа нацэліцца Крэмль пасля Украіны. Але ёсць і добрая навіна — гэта не абавязкова здарыцца
![5968e0a.jpeg 5968e0a.jpeg](/img/v1/images/5968e0a.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Расійская Федэрацыя пагражае бяспецы краін Паўночнаатлантычнага альянсу. Наступнымі мэтамі для Масквы могуць стаць Латвія, Літва і Эстонія і Грузія.
Пра гэта распавёў амерыканскі брыгадны генерал у адстаўцы, ветэран Ірака і Афганістана Марк Арнольд у інтэрв'ю украінскаму РБК. Вайсковец адзначыў, што, на яго думку, трэба больш дапамагаць Украіне.
![_glavnaya_30_650x410.jpg _glavnaya_30_650x410.jpg](/img/v1/images/_glavnaya_30_650x410.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“Расія пры Пуціне не спыніцца. Нават дасягнутае шляхам перамоваў спыненне агню будзе толькі часовым. Пуцін не хоча, каб дэмакратычная Украіна ўмацавалася за кошт сучаснай зброі і вялікай, прафесійна падрыхтаванай арміі. Вось чаму я лічу, што Украіна павінна скончыць гэтую вайну ваенным шляхам”.
“Гэтую вайну трэба скончыць як мага хутчэй, таму што інакш расійскіх ваенных злачынстваў будзе больш, украінцы працягнуць пакутаваць. Пуцін хоча перамалоць Украіну ў дробны попел і гатовы выдаткаваць на гэта шмат гадоў. Вось чаму я лічу, што нам трэба пакласці канец гэтай вайне як мага хутчэй. Таксама мне ясна, што Расія пагражае бяспецы NATO. І нейкая частка NATO стане наступнай мэтай расійскай агрэсіі”, — заявіў вайсковец.
На ягоную думку, агрэсія Расіі супраць гэтых краін пачнецца павольна — з кібератак, палітычнага ўмяшання з дапамогай інфармацыйных аперацый і спробаў распаліць грамадзянскія войны. “А за гэтым, верагодна, здарыцца спроба Расіі анексаваць тэрыторыі ў Грузіі, Літве, Латвіі і Эстоніі. NATO можа пазбегнуць гэтага, працягваючы ізаляваць Расію, падтрымліваючы дэмакратычныя сістэмы NATO і умацоўваючы свае традыцыйныя ваенныя сродкі стрымлівання”, — адзначыў Арнольд.
![Украіне дауць амерыканскія знішчальнікі? Украіне дадуць амерыканскія знішчальнікі?](/img/v1/images/2751541.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)