Рамзан Кадыраў знаходзіцца ў Мазыры?

У беларускім Мазыры мясцовыя жыхары заўважылі некалькі дарагіх недарожнікаў «Mercedes» ДПС Расіі. Мяркуючы па нумарах, гэта дарожныя паліцыянты з Чачні. Фота аднаго з пазадарожнікаў апублікаваў ТГ-канал, прызнаны «экстрэмісцкім».

Кадыраўскія паліцэйскія ў Мазыры

Кадыраўскія паліцэйскія ў Мазыры


Верагодна, гаворка ідзе пра картэжы кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.
Сам Кадыраў учора позна ўвечары напісаў у сваім блогу ў Telegram, што знаходзіцца ў 20 км ад Кіева ў Гастомелі.
«На відэа мы ў Гастомелі. На днях мы былі прыкладна ў 20 км ад вас, кіеўскія нацыкі, а ў дадзены момант яшчэ бліжэй, і здагадайцеся-ка, наколькі блізка мы наблізіліся?» — паведаміў ён.
Расійскія СМІ на днях распаўсюджвалі відэа, дзе Кадыраў у асяроддзі камандзіраў чачэнскіх падраздзяленняў разглядае карту. Шэраг камандзіраў сапраўды да здымак відэа знаходзіліся на тэрыторыі Украіны. Па кадрах складана зразумець, дзе менавіта знаходзіцца Кадыраў: здымкі праведзены ў бункеры. Не выключана, што кадыраўскіх камандзіраў выклікалі ў Мазыр для здымак прапагандысцкага роліка.
У Крамлі таксама нічога не ведаюць пра паездку Кадырава ва Украіну.
«Не, такіх даных няма», — сказаў Дзмітрый Пяскоў, адказваючы ў панядзелак падчас размовы з прэсай на пытанне ТАСС пра тое, ці ўзгаднялася такая паездка кіраўніка рэспублікі, а таксама ці мае Крэмль даныя пра яе.
Паводле reform.by.