Расійскія войскі абстралялі Крывы Рог

Раніцай 9 ліпеня быў нанесены ракетны ўдар па Інгулецкім раёне Крывога Рога. Ёсць ахвяры.

1653761265_4972.jpg


Пра ракетны ўдар паведаміў старшыня Днепрапятроўскай абласной грамадзянскай адміністрацыі Валянцін Рэзнічэнка.
Паводле Рэзнічэнкі, у выніку метанакіраванага ўдару з РСЗА «Град» па жылых кварталах загінула 41-гадовая жанчына, яшчэ два чалавекі з асколачнымі раненнямі былі шпіталізаваныя. Ракетамі былі пашкоджаныя школа і яшчэ некалькі будынкаў.
Кіраўнік адміністрацыі Крывога Рога Аляксандр Вілкул паведамляе, што загінулая жанчына працавала кухаркай у дзіцячым садку, у момант разрыву снараду яна ішла на працу. Параненыя — мужчына 1979 г. н. і дзяўчына 2002 г. н. (гэта бацька і дачка). Дзяўчына атрымала цяжкія раненні, лекары цяпер змагаюцца за яе жыццё.

Ракетны ўдар па Луганшчыне

Ракетны ўдар па Луганшчыне

Паводле Вілкула, усяго на горад упала каля 10 ракет, у тым ліку з касетнымі боепрыпасамі.
Таксама была абстраляная чыгуначная станцыя ў Часавым Яры Данецкай вобласці. Некалькі чалавек былі параненыя і атрымалі лёгкія кантузіі. Чатыры ракеты прыляцелі ў Дружкоўку, пашкоджаныя лякарня, палац культуры, жылыя дамы і дзіцячая пляцоўка.

Дзіцячая пляцоўка, пашкоджаная ў выніку абстрэлу Дружкоўкі

Дзіцячая пляцоўка, пашкоджаная ў выніку абстрэлу Дружкоўкі

Тым часам кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдайзаявіў, што ніякай паўзы ў дзеяннях расійскіх акупантаў не назіраецца: баявыя дзеянні вядуцца на ўсіх участках фронту ў Луганскай і Данецкай абласцях, баі ідуць таксама пад Лісічанскам. Паведамляецца таксама, што Севераданецк знаходзіцца на мяжы гуманітарнай катастрофы: у горадзе разбураныя асноўныя камунікацыі, няма вады, газу і святла.