Ціханоўскую ўлады вывезлі ў Літву. Калеснікава застаецца ў Беларусі. Абноўлена

Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Літве, у бяспецы. 

Скрыншот паведамляення, tut.by

Скрыншот паведамляення, tut.by


Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
"Святлана Ціханоўская ў бяспецы. Яна ў Літве", — гаворыцца ў паведамленні. 
У штабе гэтую інфармацыю не каментуюць, піша tut.by.

Напярэдадні стала вядома, што 10 жніўня каля 16:10 Святлана Ціханоўская ўвайшла ў будынак ЦВК , каб падаць скаргу па вынікам выбараў. З ёй разам былі прадстаўнікі штаба Марыя Калесніклава, Вольга Кавалькова і адвакат Максім Знак. Каля 18:55 Максім Знак выйшаў з прыёмнай ЦВК адзін. Ён паведаміў, што Ціханоўская пакінула будынак праз іншы выхад.
— Яна самастойна, дабраахвотна пакінула будынак, сказала, што зараз паедзе, і паехала. Куды яна паехала, яна пракаментуе самастойна. Яна не затрыманая, яна на волі, у яе ўключаны тэлефон, думаю, што яна пракаментуе, што адбываецца, а гэта мне невядома,  — заявіў Максім Знак.
Раніцай 11 жніўня ў штабе Віктара Бабарыкі паведамілі, што Марыя Калеснікава на волі, з'язджаць з Беларусі не збіраецца.

Абноўлена: паведамляецца, што Святлану Ціханоўскую вывезлі з краіны беларускія ўлады, яе ад'езд дазволіў вызваліць начальніка яе штаба Марыю Мароз, затрыманую напярэдадні выбараў. Пра гэта TUT.BY распавяла давераная асоба Ціханоўскай Вольга Кавалькова.
— У Святланы не было выбару, беларускія ўлады вывезлі яе з краіны. Важна, што яна на волі і жыва. Выезд Святланы дазволіў вызваліць Марыю Мароз, якая была закладніцай у гэтай сітуацыі, яны з'ехалі разам. Аднак у закладніках застаецца частка каманды Святланы. Рашэнне Святланы пакінуць краіну нічога не мяняе, не адмяняе, нашай перамогі. Святлана перамагла на выбарах, мы ўсе перамаглі, зрабілі немагчымае. Там, дзе камісіі палічылі галасы сумленна, Ціханоўская набрала ад 60% до 70%, у Новай Баравой — 90%, маюцца дакументальныя пацверджанні — копіі пратаколаў. Яе выезд з краіны не адмяняе нашай перамогі і паразы ўлады, беларусы ніколі не прымуць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам, у яго перамогу людзі не вераць. Улады павінны гэта прызнаць і пачаць дыялог, калі няма дыялогу, то ў людзей ёсць адзіны выбар — гэта пратэсты, — заявіла Кавалькова.