Штаб Бабарыкі: Адказнасць за тое, што адбываецца ляжыць на беларускіх уладах
Штаб Віктара Бабарыкі адказаў на абвінавачванні ў арганізацыі беспарадкаў. Затрыманыя валанцёры штабу Бабарыкі, меркавана, з’яўляюцца фігурантамі ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 293 («масавыя беспарадкі»).

Штабу Віктара Бабарыкі вядома пра пяць затрыманняў. Гэта Левон Халатран, Антон Бяленскі, Арцём Панасюк, Дзьмітры Нагайчанка, Андрэй Пазьняк.
Сёння штаб распаўсюдзіў адказ на абвінавачанні. У ім тры пункты.
Штаб Віктара Бабарыкі і ўсе прадстаўнікі штаба, упаўнаважаныя рабіць публічныя заявы, заўсёды казалі аб выкарыстанні толькі законных і мірных дзеянняў у рамках выбарчай кампаніі і па-за ёю.
Мы сапраўды за апошнія дні страцілі сувязь з многімі валянцёрамі. Пра пяцярых з іх у нас ёсць інфармацыя аб іх затрыманні.
Мы неаднаразова заяўлялі пра неабходнасьць спынення гвалту, і лічым, што адказнасць за тое, штоадбываецца ляжыць на беларускіх уладах.
У штабе дадалі, што ў пратэстаў няма каардынатараў і лідараў, яны ўзнікаюць стыхійна ва ўсіх гарадах як рэакцыя на падман, хамства і прымяненне гвалту з боку ўлады.
«Беларусаў падманулі і іх абурэнне цалкам вытлумачальнае. Гвалт ужываюць улады і мы заклікаем іх адмовіцца ад прымянення сілы і рэпрэсій у дачыненні да мірных грамадзян і не ладзіць майданы на вуліцах гарадоў». — гаворыцца ў заяве.