Штаб Канапацкай узначаліў экс-прэм'ер Міхаіл Чыгір

Пра гэта кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая напісала ў сваім фэйсбуку.

Фота з фб Канапацкай

Фота з фб Канапацкай


«Сёння падала ў ЦВК у якасці давераных асоб кіраўніцтва свайго штаба:
1. Чыгір Міхаіл Мікалаевіч — начальнік штаба
2.Трухановіч Анатоль Іванавіч — намеснік [бацька Ганны Канапацкай]
3. Лялькоў Ігар Святаслававіч — намеснік.
«Гэтыя людзі — ядро маёй каманды. Менавіта яны прымалі ўдзел у напісанні перадвыбарнай праграмы. Іх меркаванне з'яўляецца ключавым пры прыняцці рашэнняў», — напісала Ганна Канапацкая.
Міхал Чыгір быў прэм'ер-міністрам Беларусі ў 1994—1996 гадах. Падаў у адстаўку перад рэферэндумам у лістападзе 1996 года.
Увесну 1999 года заявіў пра ўдзел у альтэрнатыўных выбарах, а 30 сакавіка 1999 года быў затрыманы па абвінавачванні ў «злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі» (арт. 166 КК РБ) « « перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў», халатнасці (абвінавачванне ставілася да гадоў яго працы ў банкаўскай сферы і на пасадзе прэм'ер-міністра). 30 лістапада 1999 года быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. 19 мая 2000 года асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на два гады. У ліпені 2002 года суд  зняў усе абвінавачванні з Чыгіра ў сувязі з «заканчэннем тэрміну даўнасці учыненых ім злачынстваў».

nn.by