Уладзімір Співакоў адмовіўся ад Ордэна Францыска Скарыны: «Мне сорамна яго насіць»

Знакаміты расійскі дырыжор і скрыпач Уладзімір Співакоў адмовіўся ад Ордэна Францыска Скарыны, які ўручыў яму Аляксандр Лукашэнка, піша «Коммерсант».

Фота арганізатараў фестывалю

Фота арганізатараў фестывалю


— Сёння на вашым «свяце» [Лукашэнка раней назваў выбары святам — НН] пануе цемрашальства, тыранія, гвалт і бясконцыя прыклады крайняй жорсткасці, з якой улады душаць волевыяўленне мноства грамадзянаў па ўсёй краіне, — напісаў Співакоў ў адкрытым лісце Лукашэнку. — Сёння маё сэрца б'ецца ва ўнісон з народам Рэспублікі Беларусь, што правамерна патрабуе выканання элементарных правоў і свабод, уключаючы права на мірныя пратэсты. Таму ў сітуацыі, якая склалася,я вымушаны адмовіцца ад ордэна, якім Вы мяне раней ўзнагародзілі.
Мне сорамна яго насіць, так як гэта звязана з Вашым праўленнем.
Співакоў, які неаднаразова выступаў у Беларусі, быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны ў 2014 годзе.
Апошнія дзесяць гадоў у Мінску праходзіў фэст «Уладзімір Співакоў запрашае».
nn.by