Венгрыя перастала блакаваць санкцыі супраць Расіі
Еўрасаюз змог працягнуць дзеянне абмежавальных мер у дачыненні да Расіі.
Еўрасаюз сёння прыняў рашэнне аб працягненні абмежавальных мер супраць расійскіх фізічных і юрыдычных асоб пасля таго, як Венгрыя перастала блакаваць прыняцце гэтага рашэння.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка прадстаўніцтва Чэхіі ў Савеце ЕС.
«Венгрыя адмовілася ад блакавання працягу санкцый ЕС супраць Расіі. Працэдура прыняцця рашэння была паспяхова завершаная ў сераду», — гаворыцца ў паведамленні.
Рашэнне, якім санкцыі падаўжаюцца на наступныя паўгода, павінна быць апублікавана ў Афіцыйным часопісе ЕС. Абмежавальныя меры, якія прадугледжваюць забарону на ўезд і замарожванне актываў, датычаць 1 200 фізічных і юрыдычных асоб. Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на ўезд у краіны Еўрасаюза.
Без працягнення санкцый тэрмін іх дзеяння мінуў бы заўтра.
«Паводле інфармацыі дыпламатаў ЕС, на мінулым тыдні Венгрыя хацела адмяніць абмежавальныя меры супраць траіх расійскіх алігархаў. Правы ўрад прэм'ер-міністра Віктара Орбана нядаўна заблакаваў некалькі санкцый супраць Расіі ці прымушаў іх змяніць», — гаворыцца таксама ў паведамленні.