Фігурантаў «справы патрыётаў» кормяць псіхатропамі і збіваюць
Стваральнік
«Белага легіёну» Сяргей Чыслаў расказаў журналістам, што арыштаваных
катуюць, а за кратамі знаходзяцца больш за 19 чалавек.
![9df66bce_9d22_44d4_b9b8_4eacd40cb48e.file.jpg 9df66bce_9d22_44d4_b9b8_4eacd40cb48e.file.jpg](/img/v1/images/9df66bce_9d22_44d4_b9b8_4eacd40cb48e.file.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Да арыштаваных па “справе патрыётаў” прымяняюць псіхатропныя рэчывы й
жорстка збіваюць. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі, арганізаванай Беларускім домам
у Варшаве, заявіў стваральнік арганізацыі “Белы легіён” Сяргей Чыслаў. Таксама
ён паведаміў, што ў СІЗА утрымліваюць больш, чым 19 чалавек, датычных да
арганізацыі вайскова-спартовага лягеру “Патрыёт” ды іх знаёмых. Беларускія
сілавікі правялі арышты не толькі ў іх асяродзьдзі, але й сярод анархістаў і
футбольных фанатаў.
Чытаць далей тут: