Зімніцкі даслаў верш «Паўстанцам 1863—1864 гадоў»

Гісторык, супрацоўнік Гістарычнага музея Аляксандр Зімніцкі — адзін з арыштаваных па «справе «Белага легіёна». Ён пераслаў з турмы сябрам свой стары верш «Паўстанцам 1863—1864 гадоў», які ён запісаў па памяці.

zimnicki_viersh_b8a58.jpg


Жыццё прайшлі мы, спіны не згінаючы,
Ні перад кім, акром зямлі сваёй,
Што сілы нам дала і, воляй ап'яняючы,
Штурхнула нас да мары справядлівасці святой.

Але і мара засталася толькі мараю,
А смерць… Смерці плюнем мы ў твар,
Калі на эшафотах — не зламаныя! —
Павіснем прама, позірк упіваючы ў абшар. 

Наша Ніва