Бунт у эпоху бязбожнасці
Гэтая незвычайная гісторыя адбылася ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёна. На дварэ стаяў 1963 год, а ў савецкім вышэйшым грамадстве поўным ходам ішла барацьба з цемрашальствам і рэлігіяй. Тысячы
цэркваў і касцёлаў ужо былі закрытыя, разабраныя на дровы ці спаленыя. Тысячы чакалі таго ж лёсу. Дайшла чарга і да некалі ўніяцкай, цяпер праваслаўнай царквы 17 стагоддзя ў вёсцы Дарапеевічы. Па
плане яе збіраліся ператварыць у склад, але здарылася нечаканае…