Сонечная і жыццярадасная Чыко
Маленькая і мілая Чыко стала цудоўным падарункам дзяўчыне на дзень народзінаў. Праўда, нядоўга. Сваякі дзяўчыны мімімішнасць Чыко не ацанілі, затое адзначылі лужынкі і «пагрызы», без якіх не абыходзіцца бадай ніводнае двухмесячнае шчанё. Так Чыко апынулася... ля смеццевых бакаў.