Браніслаў Ямант — мастак з-пад Ліды
Працуючы над папулярным слоўнікам-каталогам заходнебеларускіх мастакоў і творцаў міжваеннага перыяду, я проста не мог абмінуць Браніслава Яманта. Тым больш, што летась творчая супольнасць
адзначыла 125 гадоў з дня яго народзінаў. Тым больш, што ён — наш зямляк з-пад Ліды. Тым больш, што ён — мастак з кагорты выбітных, чыя творчасць аказала вялікі ўплыў на фармаванне
заходнебеларускай плыні жывапісу.