Праграма аб развіцці пладаводства ў дзеянні: замест знішчаных садоў — баршчэўнік Сасноўскага
Жыхары вёскі Грозаў Капыльскага раёна з сумам успамінаюць пра былы калгасны яблыневы сад, які знішчаны некалькі гадоў таму. Раней сяляне маглі там разжыцца кошыкам яблык, а зараз там квітнее
баршчэўнік Сасноўскага. Пладовы сад, які належаў СПК “Грозаў-агра”, быў пушчаны пад корань некалькі гадоў таму.